Отзывы о книге Шчарбаты талер

  • Аватар пользователя
    corca
    29 июня 2014

    Шкада, што ў сваім дзяцінстве я не чытала падобных твораў, шкада, што ў школьнай праграме не было гэтай аповесцi... То можа і лета ў весцы, дзе недалека засталіся рэшткі замка, праходзіла б па-іншаму... Добрая, натхняльная гісторыя для падлеткаў. Гісторыя, здольная абудзіць інтарэс да сваёй маленькай (і не толькі) радзімы. Асабіста для мяне аповесць была карысна тым, што на пару дзён дарослага чалавека вярнула ў вясковае дзяцінства, дзе таксама было шмат вольнага часу на свежым паветры, купанне ў рэчцы і смажанае сала з бульбай. Вядома, для сталага чалавека сюжэт выглядае не зусім дасканалым, але не гэта галоўнае :) У мой час было вельмі небагата рамантыкі з нацыянальным падтэкстам у юнацкай лiтаратуры, можа таму і цяпер (у 30 з хвастом) падобная тэма выклікае ў мяне не толькі сумную ўсмешку, а яшчэ і жаданне ў патрэбны час прапанаваць сваім дзецям пазнаёміцца з ёю, каб, як казаў класік, "не ўмёрлі".

    like5 понравилось
    3,3K

Комментарии 1

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Аватар пользователя
Basienka30 июня 2014

Вельмі рада, што Вам спадабалася!:)

like1 понравилось