Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Плошча Перамогі

Альгерд Бахарэвіч

  • Аватар пользователя
    Osman_Pasha13 августа 2021 г.

    Аднойчы невядома дзе і невядома калі па старой лясной дарозе, а часам нават не па дарозе, а проста па напрамку прайшоў каралеўскі вястун. Клічуць яго – Лёкса Шпуль і ён валодае каштоўнейшымі звесткамі аб выніку вялікай бітвы каралеўскага войска з войскам іншаземным. Лёкса успрымае свой паход як вельмі пачэсны абавязак, бо яго выправіў у шлях сам Кароль. І хоць вынік бітвы – параза, але паведамленне вестуна з'яўляецца праўдай.
    Пакуль Кароль ваяваў, у краіне пачалі адбывацца змены. Рэгент, брат Караля, пачаў прымаць новыя законы, мяркуючы палепшыць стан жыцця для простых людзей. І адзін з законаў абвяшчае, што калі вястун прыносіць звесткі аб паразе, яго трэба пакараць смерцю, бо салдата, які добра ваюе з бітвы не выправяць. А калі прыйдуць звесткі аб перамозе, то вестуна трэба узнагародзіць, бо з такой радаснай навіной адправяць толькі лепшага салдата. Для рэгента найбольш прымальнымі з'яўляюцца


    Правільная інфармацыя ад правільных людзей. Правільныя адказы на правільныя пытанні.

    Кароль даўно заўважыў, што брат носіцца з ідэяй «інфармацыі», але ў яго другі погляд на сітуацыю


    Што гэта такое, адзін бог ведае. Інфармацыя… Бязглуздае слова. Ёсьць толькі праўда, Эдгар. Суворая праўда.

    На сваім шляху Лёкса даведаўся аб новаўводзінах і здаецца прыняў ды інтуітыўна зразумеў іх нават лепей за тых людзей якія ўсё гэта прыймалі. Бо пакуль ён дайшоў да сталіцы звестка аб паразе войска пераўтварылася ў інфармацыю аб перамозе. Далей у творы расказваецца аб тым куды ідэя выкарыстання «інфармацыі» можа завесці як асобнага чалавека, так і ўсю дзяржаву.
    Думка, што праўда ператвораная ў хлусню становіцца хлуснёй, з'яўляецца слушнай і доказаў не патрабуе. Але ў кнізе яшчэ прысутнічае думка, што праўда ператвораная ў «праўдзівую інфармацыю» таксама становіцца хлуснёй. Выходзіць кожная інтэрпрэтацыя праўды робіць яе хлуснёй? Ці не?

    18
    634