Праклён
Валеры Гапееў
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Валеры Гапееў
0
(0)

Калi пачынаеш чытаць гэты вялiкi твор - падаецца, што трапiў у нейкi вясковы серыял: тут табе i брудная рэчаiснасць, i брутальная рамантыка, i адразу падзел на добрых i дрэнных... Нiбыта табе прапануюць выпрабаванне, па якiм будзе зразумела: цi варты ты, цi здолееш убачыць штосьцi iншае.
Мае здольнасцi трываць капеечную мудрасьць i нейкае архаiчна-спажывецкае стаўленне да жанчын былi амаль што вычарпаныя, калi знянацку стала цiкава i прывабна. I тады я зразумела, што гэта не твор мне не падабаецца, а ягоныя героi, а сам твор не толькi захапляльны, але i прасякнуты мудрасьцю, разважаннямi, пошукам праўды ды сапраўднымi прыгодамi.
Калi дайшла да экскурсаў у мiнулае, таксама спачатку адчула звыклы скепсiс: ну вось, зараз аўтар пачне распавядаць тое, што я даўно ведаю, i абавязкова "разжуе" нiбыта як дзеля дзiцяцi. Але ж зноў нечаканы паварот, i вось ужо ты не проста чытаеш, ты зачытваешся.
А далей, калi падаецца, што ну вось цяпер мяне ўжо дакладна нiчым не здзiвiць i ўсё зразумела, пачынаецца такая вакханалiя, што замежныя сэрыялы нярвова паляць у кутку. Драматычна, непрадказальна, горача i горка адчуваецца кожны лёс i кожная размова. Неверагодным чынам (так, менавiта неверагодным) узнiкае адчуванне актуальнасцi i надзённасцi, i ты нiбыта бачыш сусьвет вачыма кожнага персанажу. Гэта ўжо прыкмета якаснай клясыкi.
Нават ня ведаю, як праскочыў мiма мяне аўтар. Зьбiраюся пачытаць iншыя творы i раiць ўсiм знайсцi ў сабе сiлы на гэты. Бо ён, несумненна, таго варты. А здольнасьць пераадольваць цяжкасцi ў нашыя часы на вагу золата :-)

Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.