Логотип LiveLibbetaК основной версии

Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Князь Вітаўт

Дудараў Аляксей

0

(0)

  • Аватар пользователя
    meggyy
    23 сентября 2020

    Сонца нам дапаможа...яно любiць нас)!

    Князь Вітаўт - гэта не проста адна з шэрагу асоб нашай старажытнай гісторыі. Гэтае імя аддаецца цеплынёй у сэрцы, выклікае ўсмешку на вуснах. Гэта вобраз тройчы рамантычны і надзвычай містычны (больш містычны ў нас напэўна толькі Ўсяслаў Чарадзей).

    Аўтар шыкоўна рэалізаваў гэты патэнцыял, распавёўшы нам цудоўную гісторыю ўратавання князя Вітаўта з палону, у які ён трапіў з нагоды сваёй даверлівасці і шчырасці.
    Гісторыя гэтага зняволення выглядае так: падчас барацьбы за вялікакняскі прастол Вітаўт з сваёй дружынай прыбывае ў замак у Троках для вядзення мірных перамоў са сваім стрыечным братам Ягайлам, але апынаецца за кратамі. На дапамогу мужу накіроўваецца княгіня Ганна з сваёй пакаёўкай Аленай, якая згодна сюжэту закаханая ў Вітаўта. Пры асабістай сустрэчы Алена мяняецца з Вітаўтам адзеннем, і ён разам з жонкай пакідае месца зняволення.

    Ягайла ў творы паказаны не з самага лепшага боку - жорсткі, прагматычны, пазбаўлены аніякіх маральных каштоўнасцей, здольны на несамавітыя ўчынкі дзеля абароны сваіх асабістых інтарэсаў. Нават крыжакі, пры дапамозе якіх ён ваюе супраць брата, выглядаюць больш годнымі.
    Вітаўт жа насупраць - авеяны непрактычным арэолам рыцарскага гонару і прыстойнасці - здаецца залішне мяккім, эмацыянальным і парывістым.

    Дарэчы, я не заўсёды магу захапляцца творамі ў фармаце п'есы, нават самымі вядомымі з іх, але тут усе склалася. Захапляльны кактэйль з вядомых гістарычных падзей, міфалагічных істот, лёгкай прыгожай мовы дапамог з галавой пагрузіцца ў гэтую цудоўную кнігу.

    like22 понравилось
    4,3K