Рецензия на книгу
Tyll
Даниэль Кельман
Osman_Pasha12 июля 2020 г.Раман «Тыль» - нелінейны, гісторыі раскіданы па часе, і звязаны адным персанажам – Тылем Уленшпігелем, хоць аповед і не вядзецца ад яго імя. Часткі кгігі, нібы перліны нанізаны на нітку, якой з'яўляецца Тыль. Твор прадстаўляе з сябе мікс з гістарычнага раман разам з фальклорам, ды крыху фэнтазі. Кожная з гісторый апавядаецца новым персанажам, і кожны раз аўтар карыстаееца крыху іншымі мастацкімі прыёмамі і сродкамі.
Уленшпігель – вандроўнік, блазан, артыст ды круцель, перанесены аўтарам з ХІV стагоддзя ў часы трыццацігадовай вайны ў нямеччыне. Пад час сваіх прыгод і вандровак Тыль сустракаецца з гістарычнымі асобамі, выдуманымі персанажамі ды міфічнымі зданямі, напрыклад з цмокам, які і стаў той фэнтэзійнай кропляй у рамане.
У рамане распавядаецца аб гісторыі трыццацігадовай вайны. Апісваецца як пачатак канфлікту, так і яго завяршэнне. Прыводзіцца погляд на вайну як салдатаў і простых людзей прымушаных у ёй удзельнічаць і перажываць наступствы хаосу выкліканага вайной, так і завадатараў гэтай вайны. Таксама мімаходам распавядауцца пра зараджэнне нямецкай мовы, да чаго прыклаў руку гістарычны персанаж Паўль Флемінг.
Улічваючы адну з апошніх рэплік рамана
А ведаеш, што лепш? Яшчэ лепш, чым ціхамірна памерці?- Скажы.
- Не паміраць, маленькая Ліз. Гэта нашмат лепш.
можна лічыць, што аўтар не перанасіў свайго героя ў будучыню, а проста ён дажыў да тых часоў і магчыма вандруе недзе па прасторах Германіі і зараз.
Для мяне самай лепшай была першая гісторыя пра чаравікі, у ёй прысутнічае і гумар і жахі вайны. Астатнія да яе не набліжаюцца, таму 4 зорачкі.6763