Мяжа
Андрэй Федарэнка
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Андрэй Федарэнка
0
(0)

Як пераадолець пісьменніцкую дэпрэсію і ці варта гэта наогул рабіць? Навошта гандляваць талентам і душой? Навошта распранацца перад публікай? І чаму працягласць жыцця пісьменніка не залежыць ні ад здароўя, ні ад таленту? Адказы на гэтыя пытанні шукаў Андрэй Федарэнка ў рамане-эсэ “Мяжа”, што складае большую частку кнігі.
У гэтых пошуках, у дэклараванай і спраўджанай аголенасці, у здзіўленні ад таго, што змог перажыць-пераадолець шмат жахаў, у спробах рэвізіі ўсяго свайго жыцця, дзе нямногае паказвала на тое, што з Федарэнкі атрымаецца пісьменнік, бачыцца адначасова рытуал, прыхаванае какецтва і адчай.
Што насамрэч робіць Андрэй Федарэнка, калі згадвае раннія творы разам з рэакцыяй крытыкаў на іх, калі аналізуе вытокі сваіх сюжэтаў і свайго натхнення? “Мяжа” не проста аўтабіяграфія, гэта аўтабіяграфія пісьменніка (нават - антыаўтабіяграфія). Тэкст, які варта пісаць, калі няма даследчыка творчасці – крытыка ці літаратуразнаўцы. Гэтая кніга адначасова наступства і прысуд сучаснаму крытычнаму працэсу. Кніга, пісаць рэцэнзію на якую, - гэта паўтараць самога Федарэнку.
Ці ўсё ж тактыка, згаданая ў кнізе, - прыкінуцца безабаронным, каб пашкадавалі і паспачувалі? Хіба што самому пісьменніку, у ягоным цяперашнім статусе, гэта ўсё без патрэбы.
Гэты твор адначасова і падкоп пад умураванае ў галовы яшчэ з гадоў філалагічнага студэнцтва: пісьменнік не тоесны свайму герою. І калі раней можна было аналізаваць героя твораў Федарэнкі (а ён там скразны і проста трапляе ў розныя сітуацыі) у адарванасці ад асобы псьменніка, то цяпер гэта рабіць значна цяжей, калі наогул магчыма.
Федарэнка прызнаўся, што расчараваўся ў літаратуры, стаўленне да якой раней межавала з залежнасцю, і падсумаваў: “…проста жыць - <...> гэта, можа быць, і ёсць найвышэйшы на зямлі талент”. Але расчараванасць у літаратуры, якую аўтар паспрабаваў раскрыць праз пасярэдніцтва псіхааналітычных тэорый, можа вытлумачацца іначай. Тая вёска, пра якую пісаў і якую любіў Федарэнка, тая вёска, у якой ён не захацеў і не змог жыць, знікла, а ўпадабаны Мінск адкрыўся пераважна літаратарскім асяроддзем, якое таксама стаіць на мяжы...
Комментарии …
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.