Отзывы о книге Libido
ogospadzipalina25 марта 2020Мы зноў будзем вучыцца паміраць
Як быццам адзін доўгі чорна-белы сон, які насамрэч - палова жыцця. Журбота, якой з кожнай литарай становіцца больш і больш. Героі, лёсы якіх нічога не значаць для сюжэту, толькі павялічваюць цяжкае пачуцьцё ўнутры чытача. А што, калі ўсім сапраўды плоха? А што, калі шчасьця, радасьці ці іншых "добрых" рэчаў не бывае так доўга, каб гэта складалася хоць на 30% жыцця? А што, калі іх наогул не бывае?
Не бывае. Так кажа нам кожная кропка гэтац кнігі. Было блага, а будзе яшчэ горш. Было дрэнна, а будзе так, што гэта пачне здавацца добрым. Не хапае перажываньняў уласных? То трымай вайну. А вось табе яшчэ трохі часу каб думаць аб тым, як дрэнна людзям навокал.
А можа, гэта ўсё толькі сон Марыі? Можа, яна сама выдумляе гэта, гледўячы ў вакно? Няма ніякіх сняжанаў, спецаперацыі, наш з вамі мір не рушыцца, толькі яе... Велічэзная і доўгая гульня, дзе ніхто не прайграе, бо сама Марыя даўно гэта зрабіла за ўсіх. І засталася толькі абыякавасьць, як найлепшая абарона і філязофія жыцця.
Калі з часам становіцца толькі горш, адзінае, што застаецца, - гэта Партыя Супраць Будучыні.
Кніга добра адлюстроўвае, як на ўспрыманне ўплывае ўласны эмацыйны стан. Чалавек, якому так блага, як Марыі, ніколі не паверыць, што камусьці можа быць лепей.
Не забывайце аб псыхічным здароўі, каб не умёрлі!..
2 понравилось
166

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым