Отзывы о книге Князь-ваўкалак
YanZahmyaleuski23 ноября 2019Князь-ваўкалак
Калі я быў маленькім і чытаў аповед пра тое, як уцекачы ад імператара Нерона апынуліся на прасторах нашай краіны, я ўяўляў сабе, як кельтскі народ нэўраў сустрэў іх. Паданні пра ваўкалакаў існуюць амаль на ўсёй прасторы Еўразіі: ад цюрскай ваўчыцы, якая нарадзіла гунаў і да раманскай ваўчыцы, якая ўскарміла Ромула ды Рэма. І ўлічваючы старажытную еднасць славян ды германцаў цалкам зразумела, што вобраз вервольфа ды ваўкалака адзіны на гэтай этнічнай прасторы. Таму калі я азнаёміўся з кнігай М. Кутузава “Князь-ваўкалак” я ўцяміў тую глыбіню культурнага пласту, які паўстае за ідэяй гэтай кнігі.
Першапачатковае ўражанне, што гэта кніга пра знакамітага князя-ваўкалака Усяслава Чарадзея, змяняецца ўпэўненасцю, што ваўкалакі былі на нашых землях як да яго, так і пасля яго. Аднак нейкую складанасць уяўляе сабой вызначэнне жанру гэтага твора. Бо выдавец пазначыў гэты твор як “прыгодніцка-гістарычны раман”. Але на маю думку гэта фэнтазі, якое выдае сябе за гістарычны раман. Зразумела, што калі мы сур’ёзна ставімся да ваўкалакаў, перавератняў, русалак ды іншых містычных істот, тады такі раман нельга назваць гістарычным. На мой погляд гэта ўсё ж такі фэнтазі, але ж фэнтазі максімальна набліжанае да гістарычнай рэальнасці. Такім чынам падыходзіць да аўтара гэтага твора з гістарычнымі меркамі немагчыма, з меркамі фэнтазі – неяк няёмка, бо на мой погляд, асноўная тэма гэтага твора – гэта адзінота ды адказнасць уладара перад сваім народам ды сумленнем. І ў гэтым сэнсе мяне ўразіла тое, што гэты твор напісаў малады хлопец, які не мае яшчэ дастатковага жыццёвага досведу. Але сапраўдны мастацкі талент тым і адрозніваецца ад звычайнага чалавека, што многія рэчы ён бачыць насуперак уласнаму вопыту ды асяроддзю.
Для мяне гэты твор з’яўляецца прыкладам таго, як аўтар закрануўшы нейкую тэму выходзіць на абагульненне ды новыя далягляды ў сваёй творчасці.
Хочацца пажадаць аўтару, па-першае, усё ж такі напісаць і выдаць працяг гэтага твора (таму што на мой погляд, ён відавочна няскончаны). І, па-другое, магчыма, паспрабаваць свае сілы ў жанры больш адпавядаючым рэалістычнай літаратуры.
3 понравилось
193

Комментарии 0
Ваш комментарий
, чтобы оставить комментарий.
Комментариев пока нет,
ваш может стать первым