Дарэшты скарчанелыя,... «Восень у Вільні»

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    26 ноября 2019

    Дарэшты скарчанелыя, літаратары датупалі да гасцініцы. Сцёпка ўжо не адчуваў ні рук, ні ног і з цяжкасцю адчыніў дзверы. Сталяронак зачапіўся за парог, упаў на калені і, не даючы рады падняцца, вокраччу папоўз па цёмным калідоры. Насустрач выйшла прыбіральшчыца з пустым вядром і швабрай.

    • Ай, хто гэта?! - улякнута загарлала цётухна, выпусціўшы з рук швабру, якая, падаючы, агрэла Старяронка па макаўцы.
    • Мы паэты... з семінара ідзём! - прамовіў Сталяронак, і Сцёпка хуценька прычыніў дзверы, пакінуўшы сябра па няшчасці сам-насам з гасцінічнай адміністрацыяй.

    like2 понравилось
    178