Сцёпка хацеў штосьці... «Восень у Вільні»

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    26 ноября 2019

    Сцёпка хацеў штосьці сказаць, але адчуў, што не можа гаварыць, бо сківіцу скурчыла і ён не даваў рады сцяць зубы. Яны падняліся на ногі. На калегу было страшна глядзець. Мала таго, што быў да ніткі мокрым, дык яшчэ і спрэс завэдзганы глінай. І галаву перапэцкаў. На левай назе адсутнічаў туфель - з дзіркі мокрых шкарпэтак вытыркаўся вялікі палец з сінім пазногцем, - а з расшпіленага прарэха выглядала скурчаная і такая ж сіняя пісюліна.

    like2 понравилось
    146