Толькі дзьве школы я... «Запіскі Самсона Самасуя»
My_6 февраля 2017Толькі дзьве школы я прызнаў здавальняючымі з боку вучобы. Вучні не навучыліся грызьці навуковае каменьне сваімі маладымі зубамі. Яны ня ведаюць, хто кіруе рознымі галінамі гаспадаркі і культуры ў Саюзе, на Беларусі, ня ведаюць, што такое фашызм, імпэрыялізм, нават ня ведаюць, хто кіруе асьветай у раёне! На гэтыя недахопы нельга глядзець праз памяншальнае шкло (я ўсім так і гаварыў!), нельга адгаварвацца, што яны малеча і шмат чаго не разумеюць. Хто ў гэтым вінен? Зразумела – настаўнікі, гэтыя ліхтары ў раёне! За гэта ўпушчэнства я добра прашмараваў іх.
2 понравилось
145