- Главная
- Андрэй Мрый
- 📚 Книги
- Запіскі Самсона Самасуя
- Цитаты
- Мужчыны шмат пілі гарэлкі і... «Запіскі Самсона Самасуя»Мужчыны шмат пілі гарэлкі і... «Запіскі Самсона Самасуя»
Мужчыны шмат пілі гарэлкі і... «Запіскі Самсона Самасуя»
My_6 февраля 2017Мужчыны шмат пілі гарэлкі і моцнай густой, як сыроп цягучай, настойкі, замацаванай гарэлкай. Дзьве тры шклянкі апошняй дзіўны настрой выклікалі ў мяне. У сваіх мускулах я заўважыў нейкую тэхнічную адсталасьць: зьявілася нястрыманае жаданьне прыхіліцца да пляча Крэйны, захацелася, як жывёліна, глядзець у яе бяздонныя вочы, узяць яе мікраскопныя рукі ў свае і гладзіць дзяўчыну, як курачку натапурачку; хацелася сьпяваць ёй гымны, упрыгожыць яе чало ружамі, уськінуць ёй на плечы шаўковыя тканіны і замацаваць уладу над ёю моцнымі пякучымі пацалункамі. Бачачы мае электрафікаваныя вочы, Крэйна адхілілася ў бок і частавала мяне: – Ежце, ежце, а то нічога ня будзе!
2 понравилось
128