Книжный вызовВаш трекер чтения книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Дзяўчынка – слова чыстае, як вада, дзяўчынка можа быць толькі дачкой, сваёй або чужой. Гэта на Языку дзевачька – істота с ухмылкай, з коштам на грудзях, працавітай жанчына, прадукт.
Пераклад - гэта помста мовы за тое, што яна нарабіла... За яе бясконцасьць і за яе магутнасьць.
Гарадок наш невялікі, дарма што абласны цэнтар, тут асабліва нямы чым заняцца, і таму людзям нічога не застаецца, як паціху вар’яцець: цікавіцца эгіпталёгіяй, раскопваць брацкія магілы, садзіць у гародах жэньшэнь і арганізоўваць бэйсбольный каманды.
Дзеўкі заўседы ведаюць крыху больш – хаця ім, вядома, нельга верыць.
"Яліны, яліны, - прабурчэў Лёччык. - Калі сабраць яловыя шышкі, яліна табе слова ня скажа. А вось калі жолуд падняць, дуб адразу як зірне - мароз па скуры..."
Час, вядома, добры хірург — але не найлепшы касмэтоляг.
Добра спаць — значыць марнаваць працадні.
Настаўнікі – гэта тыя, каму дазволена вымаўляць гукі і гаварыць словы, і ніхто ня мае права іх перапыняць.
...людзі, народжаныя на ўсход ад культуры, на поўнач ад гісторыі. Людзі адтуль, дзе вуліцы да сёньня называюць імёнамі забойцаў, дзе гадуюць помнікі, быццам кветкі, дзе пішуць кірыліцай і кіруюцца ў жыцьці не законам, а законамі жанру.
Правінцыйная Гасьцініца, у якой замест зорак - галовы найлепшых людзей раёну на дошцы гонару перад уваходам.
Я грыбнік - тут, у ягонай краіне, гэта веравызнаньне. Грыб у руцэ - як крыжык на шыі.
Мова расстаўляе свае пасткі, мова наогул. Ва ўсім, калі задумацца, была вінаватая толькі яна - мова.
У што я толькі ня верыў. У адраджэньне і малінавае дражэ, у сяброўства і сям'ю, у мову і ў каву, у рэвалюцыю і люстрацыю, у Зянона і Плятона, у літаратуру і Тураўскае евангельле...
“Тата ёсьць тата”, – паціснуў плячыма Лёччык. – “Навошта тату імя? У чалавека адзін бацька"