
Ваша оценкаЦитаты
My_1 сентября 2016 г.Алкаголь робіць сваю справу: язык развязаны, плынь мудрасці цячэ, як піўныя бутэлькі па канвееры – толькі паспявай здымаць.
6322
My_1 сентября 2016 г.Веі снягуркі настолькі багата змазаныя тушчу, што да іх можна прыляпіць часопіс Cosmopolitan. І будзе трымацца.
6303
My_25 августа 2016 г.Яся падымаецца на другі паверх, разумеючы, што зараз гэты дзіўны сон, у які яе закінула вавілонская латарэя, выйдзе ў свій перыгелій, і што рэчаіснасць гэткая ж пранізліва экзатычная, як культура каўбояў амерыканскага Тэхаса, але пакуль зусім не вывучаная ні антраполагамі, ні астраномамі, ні псіхіятарамі.
6255
My_25 августа 2016 г.Ні працы,ні прафесійнай мары, ні ідэй пра тое, як абараніць тых, каго больш няма каму шкадаваць, Яся не мае. Няма пэўнасці і ў тым, што ўсе, каго яна збіралася бараніць, хочуць быць выратаванымі: літаральна кожны бяздольны навокал паспеў купіць нямецкі корч, паставіць шклопакеты на кухні і адкладнасці на летні адпачынак у Анталіі.
6255
xbohx21 июля 2016 г.самае глыбокае разуменне механізмаў алкагалізму не ратуе ад уздзеяння іх на цябе.
698
My_1 сентября 2016 г.У беларускай мове няма канчаткаў, што перадаюць не множны, не адзіночны, а нулявы лік. У аніводнай мове свету няма.
51,9K
My_1 сентября 2016 г.Читать далееБеларусь, вядома ж, заснаваная вельмі даўно. Але як дзяржава Беларусь аформілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі Чапаевым былі прыціснутыя паны і літоўцы. Літоўцы захапілі нашу краіну ў сярэднявеччы і наладзілі на яе тэрыторыі нейкае незразумелае княства. Потым у іх усе адабралі палякі, якія былі панамі і эксплуататарамі. Усе памяняла рэвалюцыя. Яна дала Беларусі шанец на нацыянальнае самавызначэнне. У заснаванні БССР удзельнічалі Якуб Колас, Тарас Шаўчэнка, Адам Міцкевіч і іншыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы.
53,2K
My_1 сентября 2016 г.На полісе запісаны і абведзены кругалсуткавы тэлефон, на які можна званіць у выпадку ўзнікнення праблем. Не так ужо і мала для чалавека, які ў такім выпадку не можа патэлефанаваць бацькам.
5172