
Ваша оценкаЦитаты
xbohx7 июля 2021 г.Завялася ў калектыве мода, каб усе запісваліся югаславамі. Спыталіся ў Івы Т., хто ён, а ён на тое: «Ну, вядома ж, харват». Калегі дзівіліся, а ён ім: «Такі я нарадзіўся і не магу гэтага змяніць. А калі я вам нічога не значу як харват, дык што ўжо буду значыць як югаслаў».
4132
chornae_sonca20 мая 2021 г.Няма сэнсу замінаць агню праглынуць тое, што праглынула чалавечая абыякавасць.
470
xbohx7 июля 2021 г.Нідзе няма такіх пагрозаў і праклёнаў, як у Босьніі. Іх прыдумляюць з даўніх часоў, не на тое, каю некага абразіць ці напалохаць, а хутчэй каб паказаць сілу свайго ўяўленьня, якое мусіць перамагчы ўяўленьне саперніка. Найлепшыя пагрозы і праклёны — гэта тыя, якія суправаджаюць разьвіцьцё культуры і цывілізацыі. Так, скажам, з мэханізацыяй сяла ўзьнік і гэткі праклён: «Каб жа табе дзіця парэзалі мотапілой і склалі ў склеп на зіму!»
359
johatsuxx22 мая 2021 г.Я ніколі ёй не дарыў толькі кнігу, бо яна – мабыць, справядліва, – лічыла, што кнігі я дару, думаючы пра сябе, а не пра яе.
356
xbohx7 июля 2021 г.Чалавек жыве зь цікаўнасьці. Гэтак найлепш і найбольш прыстойна. Усё астатняе — гэта толькі няшчырае дагаджэньне чужым сьлязам.
245
xbohx7 июля 2021 г.Жыцьцё нечага вартае, калі ведаеш, што яно ў цябе ёсьць, а сьмерць засьпее цябе зьнянацку, так што ты і ведаць ня будзеш, што жыў і быў нечага варты для сябе і для іншых.
241
xbohx7 июля 2021 г....пра жывых і мёртвых нельга расказваць адначасова, бо ў мёртвых жыцьцё ўжо прайшло, а жывыя ня ведаюць, што іх яшчэ чакае і чым яны яшчэ могуць сапсаваць і прынізіць тое, што ўжо пасьпелі пражыць, жывым цяжэй, кажу я яму, бо хто ведае, дзе ў іх будзе магіла, у даліне або на адхоне гары, і ці нехта прыгадае як яны — панурыя ці вясёлыя — ішлі па белым свеце.
239