Нідзе няма такіх пагрозаў і... «Сараеўскае Мальбара»

  • Аватар пользователя
    xbohx
    7 июля 2021

    Нідзе няма такіх пагрозаў і праклёнаў, як у Босьніі. Іх прыдумляюць з даўніх часоў, не на тое, каю некага абразіць ці напалохаць, а хутчэй каб паказаць сілу свайго ўяўленьня, якое мусіць перамагчы ўяўленьне саперніка. Найлепшыя пагрозы і праклёны — гэта тыя, якія суправаджаюць разьвіцьцё культуры і цывілізацыі. Так, скажам, з мэханізацыяй сяла ўзьнік і гэткі праклён: «Каб жа табе дзіця парэзалі мотапілой і склалі ў склеп на зіму!»

    like3 понравилось
    60