Аднойчы да дзяўчынкі Басі завітвае незвычайны госць — Піглас. Ён размаўляе бурбалкамі і харчуецца драўлянымі прышчэпкамі! Але гэта не самае дзіўнае. Акрамя Басі, Пігласа ніхто не бачыць. Гэта казка пра добрыя ўчынкі і сямейныя каштоўнасці, пра натхненне і бязмежныя дзіцячыя фантазіі. Цуд існуе і ён побач з намі.