
Ваша оценкаРецензии
vamos4 апреля 2019 г.Читать далееПосле четвертой книги становится понятно, что все это время мы читали не просто историю приключений нескольких интересных персонажей, но хронику распада целого государства. Все, что в предыдущих книгах двигало сюжет и побуждало Лёдника и Вырвича раз за разом срываться с места и делать странные и опасные дела, в конце концов привело к тому, что в четвертой книге страна агонизирует и спасти ее невозможно. И над всей историей, на первый взгляд такой же легкой и увлекательной, как и остальные, еще сильнее довлеет ощущение безвыходности, невозможности выбрать правильную сторону, потому что ее просто нет.
Под конец цикла (это же конец?) случилось чудо и Вырвич перестал быть помешанным на шляхетском происхождении выскочкой. Очень видно, что он повзрослел. И жену себе нашел чудесную, причем нашел очень необычным и интересным способом. Понравилась линия с его тестем, классный мужик.
В целом книга строится по стандартной схеме. Все было хорошо, потом Лёдник увлекся и влез туда, куда не нужно, а потом вылезли всякие богатые люди, которые очень нуждаются в добровольно-принудительных услугах именно Лёдника, а потом все стало плохо, но все решилось, и теперь снова все хорошо, только чуточку хуже, чем раньше. И написана так же, как и предыдущие - красиво, увлекательно, только взгляд постоянно спотыкается об огромную кучу сравнений. Как будто в школе на уроке литературы проходили сравнения и дали автору задание написать текст с максимальным их количеством. Особенно поначалу это бросалось в глаза, пока сюжет еще не раскачался до такой степени, когда за чтением не то что сравнений - страниц не видишь.12465
Xartym11 апреля 2017 г.Вяртанне Вырвіча і Лёдніка
Ніколі, відаць, гэтая каруселя для беларусаў не скончыцца… То адны яе хочуць за дыванок пад нагамі мець, то другія… І ад якога боку ні пачні абараняцца — для другога будзеш здраднікам, хаця галоўнае для нас — не здрадзіць сабе.Читать далее“Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата” Людмілы Рублеўскай – гэта ўжо чацвёртая кніга аб прыгодах збяднелага шляхцюка Вырвіча і яго сябра лекара Баўтрамея Лёдніка. Нагадаем, што трэцяя кніга аб гэтых персанажах нам падалася слабейшай, за першыя дзве. І таму наконт чацвёртай часткі ў нас не было вельмі высокіх чаканняў.
І з самага пачатку нашы асцярогі падаліся дарэчнымі. Паўсотні старонак пасля пачатку твора нас чакаюць толькі сумныя размовы пра лёс бацькаўшчыны, канфедэратаў, працу Лёдніка, караля Панятоўскага і г.д. Не, самі размовы не вельмі зацягнутыя. Але ж не за іх мы палюбілі трылогію Рублеўскай – а за бойкі з цмокамі, шляхетныя двубоі, палітычная інтрыгі і іншае. На шчасце, размовы – гэта толькі пачатак.
Твор можна падзяліць на дзве часткі – французскую і айчынную. Першая атрымалася больш статычнай і, магчыма таму, саступае другой. Да і ўвагі прыгодам сяброў на Радзіме надаецца больш.
Пасля вяртання Ледніка і Вырвіча ў Рэч Паспалітую, яны адразу ўцягваюцца ў грамадзянскую вайну на баку барскай канфедэрацыі. І менавіта гэта гістарычная падзея робіцца асноўнай у кнізе.
У любой вайне ў першую чаргу пакутуюць звычайныя людзі. Пра гэта ў самім творы не раз гаворыць і Баўтрамей Лёднік. Што ж і гаварыць пра вайну грамадзянскую. Галоўныя героі спачатку ваююць на баку канфедэратаў, потым дапамагаюць “кароне”. І ніводны з бакоў гэтай сваркі не падаецца чытачу лепшым. Канфедэраты выглядаюць не лепш за расейцаў. Яны таксама гатовы рызыкаваць чужымі жыццямі дзеля дасягнення сваіх мэтаў. А ўжо звычайных сялян ды мяшчан наогул ні ў што не ставяць.
Акрамя прыгод засталася ў кнізе і фантасмагарычная частка. На гэты раз сябры будуць змагацца з падводнымі лодкамі і даследаваць асаблівасці чалавечага мозгу. Шмат сустрэнецца знаёмых з папярэдніх кніг. У тым ліку і адзін з галоўных антаганістаў – Герман Ватман, якому цудам пашчасціла выжыць пасля апошняй бойкі з Лёднікам.
Цікава адзначыць эвалюцыю герояў. Калі Баўтрамей Лёднік амаль не змяніўся, то Вырвіч наадварот – з самаўпэўненага маладзёна ён ператварыўся ў сапраўднага шляхетнага мужчыну. Ён больш не робіць глупстваў, стаў больш уважлівы і разважлівы. Праўда, калі рэч ідзе пра гонар Радзімы, Вырвіч як і раней кідаецца на ворагаў, не звяртаючы ўвагі ні на іх колькасць, ні на тактычныя хітрыкі. І калі раней мы канстатавалі, што галоўны герой трылогіі – гэта Лёднік, а не Вырвіч, то ў чацвёртай кнізе сітуацыя выправілася. Менавіта Вырвіч выходзіць на галоўныя ролі. Але і доктар за яго постаццю не згубіўся.
А яшчэ ў чацвёртай кнізе Вырвіч ажаніўся… На жаль, для чытача такая падзея не стане вялікай нечаканасцю. Бо гэты спойлер відаць рэдактар кнігі раскрыў яшчэ ў анатацыі. Як і некаторыя іншыя. Анатацыя сапраўды павінна прывабліваць чытача. Але раскрываць у ёй цікавыя сюжэтныя моманты – гэта дрэнна.
Зараз цяжка казаць, ці будзе працяг прыгодаў Лёдніка і Вырвіча. Мабыць, і сама пісьменніца пра гэта дакладна не ведае. Абодва героя ажаніліся, завялі дзетак, Вырвіч атрымаў добрую працу – чым не момант добра завершыць гісторыю? Тым больш што далей краіну чакаюць вельмі трагічныя моманты – падзелы Рэчы Паспалітай. З іншага боку – той жа падзел вельмі цудоўны момант для чарговых прыгод двух сяброў.
Кніга “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата” атрымалася адной з найлепшых у серыі. У ёй сабраны ўсе лепшыя якасці папярэдніх кніг. І калі вы да гэтага ўжо паспелі прачытаць першыя 3 часткі, то і чацвёртую прачытаць проста абавязаны
11263