
Ваша оценкаЦитаты
Xartym11 апреля 2017 г.Калі на тваю зямлю нападаюць — ты мусіш яе бараніць, як пчолы бароняць вуллі свае, а звяры — норы свае… Няважна, шляхцюк ты, зямянін альбо просты мужык.
2137
Xartym11 апреля 2017 г.Не заўсёды тое, што даецца выпадкова, з’яўляецца часовым. Дастаўся дыямент — беражы!
2123
Osman_Pasha21 октября 2016 г.Ніколі, відаць, гэтая каруселя для беларусаў не скончыцца. То адны іх хочуць за дыванок пад нагамі мець, то другія... І ад якога боку ні пачні абараняцца — для другога будзеш здраднікам, хаця галоўнае для нас — не здрадзіць сабе.
287
Xartym11 апреля 2017 г.Часам дробная манетка можа пусціць гісторыю па іншай дарозе. А з нашым беларускім шчасцем гэтая гісторыя абавязкова будзе пакручастай і амаль што неверагоднай.
171
Osman_Pasha21 октября 2016 г.Не ўсім воля патрэбная. Чалавеку шчасце - тое, да чаго ён звык. Часам гэта ашыйнік і ланцуг.
170
NinaLeonovetz26 июля 2018 г.– Калі ўжо мая адысея скончыцца…
Вырвіч вінавата ўздыхнуў: гэта ж з-за яго Лёднік павінен быў пакінуць сваю Пенелопу ў Полацку.
– Затое ў мяне ёсць шанец напісаць паэму пра авантуры ліцвінскага Уліса!
Бутрым нават зацікавіўся: – І якія ж аналогіі будуць з гамераўскім варыянтам? Троі, здаецца, мы пакуль не спалілі?
Пранціш пачухаў патыліцу.
– Ну, мы ўжо столькі падчас нашых прыгодаў назіралі руйнаванняў ды пажараў, на дзесяць Трояў хопіць.078
NinaLeonovetz26 июля 2018 г.Гэх, каб раней гэта здарылася – юны Вырвіч зараз сядзеў бы, як кароль на імянінах. Аж галава круцілася б ад гонару, нябачныя херувімчыкі з залатымі трубамі б вакол лёталі... А цяпер не было ніякай п’янкой радасці, ганарлівых думак – “вось бы мяне пабачыў той ці гэты знаёмец, каб пазайздросцілі”... Не, толькі адчуванне цяжару, які ўзяў на сябе, трохі боязі – каб не схібіць, і яшчэ вялікае жаданне зрабіць штось важкае і правільнае, і запомніцца падчас нядоўгага судзейства не дурасцю сваёю.
072