Лучшие отечественные романы "Плаща и шпаги"
GaarslandTash
- 24 книги

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
После четвертой книги становится понятно, что все это время мы читали не просто историю приключений нескольких интересных персонажей, но хронику распада целого государства. Все, что в предыдущих книгах двигало сюжет и побуждало Лёдника и Вырвича раз за разом срываться с места и делать странные и опасные дела, в конце концов привело к тому, что в четвертой книге страна агонизирует и спасти ее невозможно. И над всей историей, на первый взгляд такой же легкой и увлекательной, как и остальные, еще сильнее довлеет ощущение безвыходности, невозможности выбрать правильную сторону, потому что ее просто нет.
Под конец цикла (это же конец?) случилось чудо и Вырвич перестал быть помешанным на шляхетском происхождении выскочкой. Очень видно, что он повзрослел. И жену себе нашел чудесную, причем нашел очень необычным и интересным способом. Понравилась линия с его тестем, классный мужик.
В целом книга строится по стандартной схеме. Все было хорошо, потом Лёдник увлекся и влез туда, куда не нужно, а потом вылезли всякие богатые люди, которые очень нуждаются в добровольно-принудительных услугах именно Лёдника, а потом все стало плохо, но все решилось, и теперь снова все хорошо, только чуточку хуже, чем раньше. И написана так же, как и предыдущие - красиво, увлекательно, только взгляд постоянно спотыкается об огромную кучу сравнений. Как будто в школе на уроке литературы проходили сравнения и дали автору задание написать текст с максимальным их количеством. Особенно поначалу это бросалось в глаза, пока сюжет еще не раскачался до такой степени, когда за чтением не то что сравнений - страниц не видишь.

“Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата” Людмілы Рублеўскай – гэта ўжо чацвёртая кніга аб прыгодах збяднелага шляхцюка Вырвіча і яго сябра лекара Баўтрамея Лёдніка. Нагадаем, што трэцяя кніга аб гэтых персанажах нам падалася слабейшай, за першыя дзве. І таму наконт чацвёртай часткі ў нас не было вельмі высокіх чаканняў.
І з самага пачатку нашы асцярогі падаліся дарэчнымі. Паўсотні старонак пасля пачатку твора нас чакаюць толькі сумныя размовы пра лёс бацькаўшчыны, канфедэратаў, працу Лёдніка, караля Панятоўскага і г.д. Не, самі размовы не вельмі зацягнутыя. Але ж не за іх мы палюбілі трылогію Рублеўскай – а за бойкі з цмокамі, шляхетныя двубоі, палітычная інтрыгі і іншае. На шчасце, размовы – гэта толькі пачатак.
Твор можна падзяліць на дзве часткі – французскую і айчынную. Першая атрымалася больш статычнай і, магчыма таму, саступае другой. Да і ўвагі прыгодам сяброў на Радзіме надаецца больш.
Пасля вяртання Ледніка і Вырвіча ў Рэч Паспалітую, яны адразу ўцягваюцца ў грамадзянскую вайну на баку барскай канфедэрацыі. І менавіта гэта гістарычная падзея робіцца асноўнай у кнізе.
У любой вайне ў першую чаргу пакутуюць звычайныя людзі. Пра гэта ў самім творы не раз гаворыць і Баўтрамей Лёднік. Што ж і гаварыць пра вайну грамадзянскую. Галоўныя героі спачатку ваююць на баку канфедэратаў, потым дапамагаюць “кароне”. І ніводны з бакоў гэтай сваркі не падаецца чытачу лепшым. Канфедэраты выглядаюць не лепш за расейцаў. Яны таксама гатовы рызыкаваць чужымі жыццямі дзеля дасягнення сваіх мэтаў. А ўжо звычайных сялян ды мяшчан наогул ні ў што не ставяць.
Акрамя прыгод засталася ў кнізе і фантасмагарычная частка. На гэты раз сябры будуць змагацца з падводнымі лодкамі і даследаваць асаблівасці чалавечага мозгу. Шмат сустрэнецца знаёмых з папярэдніх кніг. У тым ліку і адзін з галоўных антаганістаў – Герман Ватман, якому цудам пашчасціла выжыць пасля апошняй бойкі з Лёднікам.
Цікава адзначыць эвалюцыю герояў. Калі Баўтрамей Лёднік амаль не змяніўся, то Вырвіч наадварот – з самаўпэўненага маладзёна ён ператварыўся ў сапраўднага шляхетнага мужчыну. Ён больш не робіць глупстваў, стаў больш уважлівы і разважлівы. Праўда, калі рэч ідзе пра гонар Радзімы, Вырвіч як і раней кідаецца на ворагаў, не звяртаючы ўвагі ні на іх колькасць, ні на тактычныя хітрыкі. І калі раней мы канстатавалі, што галоўны герой трылогіі – гэта Лёднік, а не Вырвіч, то ў чацвёртай кнізе сітуацыя выправілася. Менавіта Вырвіч выходзіць на галоўныя ролі. Але і доктар за яго постаццю не згубіўся.
А яшчэ ў чацвёртай кнізе Вырвіч ажаніўся… На жаль, для чытача такая падзея не стане вялікай нечаканасцю. Бо гэты спойлер відаць рэдактар кнігі раскрыў яшчэ ў анатацыі. Як і некаторыя іншыя. Анатацыя сапраўды павінна прывабліваць чытача. Але раскрываць у ёй цікавыя сюжэтныя моманты – гэта дрэнна.
Зараз цяжка казаць, ці будзе працяг прыгодаў Лёдніка і Вырвіча. Мабыць, і сама пісьменніца пра гэта дакладна не ведае. Абодва героя ажаніліся, завялі дзетак, Вырвіч атрымаў добрую працу – чым не момант добра завершыць гісторыю? Тым больш што далей краіну чакаюць вельмі трагічныя моманты – падзелы Рэчы Паспалітай. З іншага боку – той жа падзел вельмі цудоўны момант для чарговых прыгод двух сяброў.
Кніга “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата” атрымалася адной з найлепшых у серыі. У ёй сабраны ўсе лепшыя якасці папярэдніх кніг. І калі вы да гэтага ўжо паспелі прачытаць першыя 3 часткі, то і чацвёртую прачытаць проста абавязаны

Калі на тваю зямлю нападаюць — ты мусіш яе бараніць, як пчолы бароняць вуллі свае, а звяры — норы свае… Няважна, шляхцюк ты, зямянін альбо просты мужык.

Не заўсёды тое, што даецца выпадкова, з’яўляецца часовым. Дастаўся дыямент — беражы!

Ніколі, відаць, гэтая каруселя для беларусаў не скончыцца. То адны іх хочуць за дыванок пад нагамі мець, то другія... І ад якога боку ні пачні абараняцца — для другога будзеш здраднікам, хаця галоўнае для нас — не здрадзіць сабе.
Другие издания
