Книжный вызовВаш трекер чтения книг
Это новая версия страницы. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
Плошча Перамогі
"У Яго Вялікасьці – найлепшая памяць, – строга прамовіў гісторык. – Памяць каралёў – самая лепшая памяць у сьвеце. Яны памятаюць толькі тое, што сапраўды важна. А астатняе забываюць адразу ж..."
Калі ты сам і слухач, і выканаўца, то вы абодва маеце абсалютны слых.
Што гэта такое, адзін бог ведае. Інфармацыя… Бязглуздае слова. Ёсьць толькі праўда, Эдгар. Суворая праўда.
Ня наша. Няма нашай вайны. Не бывае. У простых людзей не бывае іхнай вайны
Але народная любоў такая. Сёньня яна як конь. А заўтра як кацяня. А пасьлязаўтра — як мыш. Але шлях ад мышы да каня не такі ўжо складаны. Усё жыцьцё — бясконцая чарада трансфармацый...
Часам для шчасьця цалкам хапае, каб у цябе былі дзьве рукі, дзьве нагі, вочы, вушы, рот і нос. І больш нічога ня трэба.