
Ваша оценкаЦитаты
writers_tears8 июня 2019 г.Козлик любил пропускать буквы, все молодые болеют дисграфией, теперь вообще все дислектики, а виновата она, глобальная сеть, это она отменила законы письма – вычеркнула правописание вместе с этикой из списка умений и навыков. И эмпатию вычеркнула.
395
xbohx28 апреля 2018 г.Школа — установа для жабракоў-арыстракратаў, працуеш за капейкі, затое кожныя дзень маеш прыстаўку-оччаства, ня горшую за "фон", і на яе фоне падаешся сабе не такім ужо й мізэрным.
3246
xbohx28 апреля 2018 г.Беларусы — не гандляры. Яны — земляры, "што за народ такі? Вядома ж, землякі!" — як у песьні пяялася. Земнаводныя. Зямныя, землекапалкі, зямляне, рудыя мышы. Акопы капаць — іхнае захапленьне. Зямлянкі. Ямы. Пасадзіць сябе ў зямлю, прарасьці, карэньнне пусьціць. Так у зямлю ўжывіцца, учапіцца, каб ніхто выдраць ня мог. Таму і ня любяць яны вандроўнікаў, кацігарошкаў, якіх ня кінеш у аліўе роднай зямелькі.
3242
xbohx28 апреля 2018 г.Не стварэньне мовы робіць цябе богам — а магчымасьць бачыць, як мовай гавораць незнаёмыя табе істоты, як яна ажывае ў іхных ратах.
3141
xbohx28 апреля 2018 г.Мова ня мова, калі яна ня мае таямніц. Якой бы яна ні была багатай і складанай, мова мёртвая, калі яна адкрытая толькі для абмежаванай колькасьці інтэрпрэтацый. Калі на яе немагчыма перакладаць і зь яе цяжка перакладацца.
3164
xbohx4 апреля 2018 г.У Мінску людзі пахнуць па-свойму, усе пахі намагаюцца адзін аднаго падмануць.
3166
xbohx4 апреля 2018 г.Гэта ўдзень Мінск такі — сплецены, зьвязаны, белы, шэры, чорны, сіняваты, як скура на марозе. Уначы Мінск гарыць, але не згарае. Як вечны агонь.
3154