
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 548%
- 445%
- 36%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Morra7 мая 2019Читать далееЗдаецца, на вуліцы сучаснай беларускай літаратуры нарэшце свята - чытачы дачакаліся сапраўдны дэтэктыў. Прыемная беларуская мова, добры густ, містыка і каханне (нават фізічнае, вось як!) - амаль ідэальнае чытво. Сапраўды, нягледзячы на некаторыя, так бы мовіць, шурпатасці ды няроўнасці, "Ноч цмока" хочацца, перш за ўсё, хваліць і раіць знаёмым. І гэта цудоўна.
Жанравая прыналежнасць кнігі адназначная. Малады следчы нейкага раённага центру расследуе забойства дзяўчыны ў амаль закінутай вёсцы. Ужо з першых старонак зразумела, што забойства незвычайнае, бо вакол цела няма аніякіх слядоў. І вось побач з лініяй расследвання ўзнікае яшчэ адна - містычная, якая ўсё болей і болей затягвае ў свае абдоймы таварышча следчага, а з ім і чытача. З містыкі чакана вынікае адсылка да мінулага і зусім нечакана - палітычны змест. Але дзіўны гэты кактэйль выглядае цалкам арганічна. У Гапеева неяк вельмі проста атрымліваецца спалучыць шэрую рэчаіснасць правінцыі з фальклорнымі матывамі, а казённа-службовае - з эмацыйным і прыватным. І хоць Васіль да апошняга шукае "сапраўдныя" карані здарэння, мяне (ды і Васіля) аўтар, здаецца, пераканаў - сярод адзнак нашага часу ёсць месца і ведзьмакам, і цмокам, і страшным абрадам. Дарэчы, фантасмагарычны эпізод з адурманеным Васілём пад грушай і голымі жанчынамі, якія ў тумане аруць зямлю - ці не лепшы ў рамане па эмацыйнай напружанасці. У нейкім сэнсе ён нават нагадаў знакаміты эпізод з пагоняй у дрыгве ў "Дзікім паляванні караля Стаха". Нацыянальны змест, сплаў рэальнага і містычнага, каханне, якое абуджаецца ў такіх няпростых абставінах - здаецца, я ведаю, чым мог натхняцца Гапееў. І атрымалась няблага.
Не ўсё ў рамане гладка, ёсць пытанні, ёсць моманты, якія падаліся мне штучнымі - занадта ідэальная Надзея (ізноў жа - Надзея Яноўская!) і занадта хуткае разгортванне адносін паміж галоўнымі героямі (бач ты, месяц яны сустракаюцца, а ўжо пачынаюцца пытанні пра "я хачу нарадзіць ад цябе дзіця"), нейкая павярхоўнасць фальклорных ведаў і перабольшчванне ў сутыкненні афіцыйнага і не-. Але ўчора мне забаранілі лаяць раман, таму я спыняюсь (хаця гэта не лаянка, а канструктыўная крытыка!). "Ноч цмока", відавочна, не ідэальна, але займальна і пакідае вельмі добрыя ўраджанні ад знаёмства з новым аўтарам.
Xartym7 декабря 2016Сапраўдны беларускі дэтэктыў
Читать далее“Ноч цмока” – новы раман Валерыя Гапеева. І хаця з мінулым творам пісьменніка яго не аб’ядноўваюць ні адзіныя героі, ні месца дзеяння, адразу ёсць адчуванне, што гэта сэнсавы працяг “Праклёна”. І, нават калі б у новым творы з’явіўся Уладзімір Жабрун, Алесь Лобач, Генадзь Колтун ці нехта з іншых герояў, ніякага б здзіўлення не было.
З самага пачатку раман вельмі падобны на першы сезон амерыканскага серыяла “Сапраўдны дэтэктыў”. У беларускай правінцыі адбываецца незвычайнае забойства – забіта маладая дзяўчына. Яе цела знойдзена пасярод перапаханага поля, але ні каля яе, ні навогул нідзе побач няма якіх-небудзь слядоў. Дзяўчына была голая і быццам працягвала рухацца нават пасля смерці. А судмедэкспертыза выявіла, што яна была цяжарная, хаця большасць знаёмых лічыла яе лесбіянкай.
І з самых першых старонак утвараецца ўражанне, быццам ты не чытаеш кнігу, а сапраўды глядзіш захапляльны дэтэктыў. Каларытныя персанажы, незвычайнае забойства, містыка… І, таксама як і ў серыяле, важнае месца ў кнізе займае галоўны герой, яго светапогляды і адносіны з іншымі людзьмі. Ён падобны на сапраўднага чалавека, які жыве не толькі працай.
Такія ж і іншыя героі кнігі. Цікава, што гэта адзін з нешматлікіх сучасных раманаў, дзе галоўны станоўчы герой – следчы пракуратуры. Таксама да станоўчых персанажаў можна аднесці і мясцовага ўчастковага, і пракурора горада. А мы ж так звыкліся з вобразам міліцыянера-злодзея і абагульняем ўсіх людзей з пагонамі. А калі мы так робім, то ці нашмат мы лепшыя за тых, каго лаем?
У нас большая частка людзей бачыць толькі чорнае і белае. Як ва ўладзе хто, значыць, падхалім, супраць народу. Калі ты не за, значыць, супраць. Вось так і жывуць, лёгка ўсіх дзелячы. Калі недзе міліцыянеры мітынгі разганяюць, дубінкамі лупцуюць, значыць, і ты тут – гэткі ж. І няважна, што я той дзень патраціў, каб украдзеных у Сцёпчыхі курэй знайсці, я ўсё адно тае масці, таго колеру, дубінку магу ў рукі ўзяць...Калі гаварыць пра адрозненне “Праклёна” ад “Ночы цмока”, то галоўнае – гэта маштабнасць. У “Праклёне” было шмат герояў (менавіта герояў, а не персанажаў), дзеянне адбывалася як у Мінску, так і ў вёсках. І мы наглядалі за развіццём падзей менавіта вачамі тых, хто змагаецца за цемру і за свет.
“Ноч цмока” зусім іншая. Увесь маштаб – гэта райцэнтр (дзе ў асноўным развіваеца сюжэт асабістага жыцця галоўнага героя), ды невялічкая вёска. Галоўны герой толькі адзін, які не стаіць на баку добрага ці благога. Ён проста займаецца сваёй справай – даследуе абставіны злачынства. І такім чынам умешваецца ў барацьбу вышэйшых сіл. Робіцца джокерам, які можа дапамагчы як адным, так і другім.
І вось гэта розніца ў маштабе мае прынцыповую розніцу. Мы бачым, што барацьба ідзе на ўсіх узроўнях. Не толькі за права валодання нейкімі там артэфактамі, а менавіта за авалодванне душамі звычайных людзей, якія знаходзяцца на ростанях.
Уся каштоўнасць рамана складаецца з трох кампанентаў. Першае – гэта сама дэтэктыўная гісторыя. Да самага канца чытач не ведае – хто ж сапраўдны забойца. Другое – галоўны герой. Следчы пракуратуры ўяўляе сабою сапраўднага беларуса, які звык ніколі не ісці супраць плыні. Але праз абставіны ў рамане ён павінен перагледзець свае светапогляды. Трэцяе – містыка. Містыка, якая неразрыўна звязана з беларускімі традыцыямі і міфамі.
Аднак частка ідэй, якія праз дзеянні герояў, прапануе нам аўтар, даволі спрэчная. Не будзем раскрываць сюжэту, але не ўсе чытачы стануць на бок аўтара. Хай думкі яго герояў пра нацыянальнае адраджэнне і добрыя, але шлях іх дасягнення выклікае шмат пытанняў.
Маем надзею, што гэта дылогія (заўвага – тое, што два раманы наогул нешта аб’ядноўвае, гэта толькі думкі аўтара рэцэнзіі) абавязкова ператворыцца ў трылогію. І магчыма ў трэцяй частцы Валеры Гапееў адкажа на шмат пытанняў, якія засталіся пасля “Ночы цмока” і “Праклёна”. Будзем чакаць.
Фінал кнігі застаецца адкрытым. Барацьба света і цемры працягваецца.
xbohx5 сентября 2017Читать далееВалеры Гапееў з тых пісьменнікаў, якія не расчароўваюць мяне сваёй творчасцю. Ён стабільна выдае якасныя раманы, прычым як для дарослых, так і для падлеткаў. Раманы для дарослых у яго атрымліваюцца даволі змрочныя і таямнічыя, як я люблю. Раю вам папярэдні раман "Праклён", а пакуль раскажу пра "Ноч цмока", якая пакуль для мяне прэтэндэнт на атрыманне галоўнай узнагароды сёлетняй Прэміі Гедройца.
Спачатку ніяк не адпускала адчуванне, што недзе я ўжо такое чытала. Успомніўся раман польскага пісьменніка Зыгмунта Мілашэўскага "Доля праўды", які я прачытала ў мінулым месяцы. Усё супадае: правінцыя, таямнічае забойства жанчыны, галоўны герой з праваахоўных органаў разгадвае загадку. Праўда, на гэтым падабенства твораў заканчваецца, бо абодва створаныя на чыста мясцовым каларыце. У Мілашэўскага гэта Сандамір, адносіны палякаў і яўрэяў, у Гапеева беларуская міфалогія.
Пасярод поля знаходзяць мёртвую голую дзяўчыну. Слядоў вакол няма, нават не вельмі зразумела, як яна на тое поле трапіла, ды яшчэ і голая (і толькі пасля родаў). Бо поле — гэта ўсё ж такі зямля, а ёй мусяць застацца якія-ніякія сляды. Сродак забойства таксама застаецца таямніцай, толькі маленькая дзірка на целе дзяўчыны. Следчы Васіль павінен раскруціць гэты клубок, хоць яшчэ не ведае, што разгадка можа каштаваць яму жыцця.
Вельмі класна, што падзеі разгортваюцца ў райцэнтры, і Гапееў добра паказвае мясцовае жыццё.
Не абышлося ў рамане без так званых "свядомых" момантаў, што тыпова для Гапеева. Ёсць тут апантаныя беларускім змагары (няхай ужо і не вельмі актыўныя), якія, аднак, маюць даволі цесную сувязь з рэчаіснасцю, дах у іх на месцы. Да іх адносіцца жанчына галоўнага героя і яе брат. А ёсьць, так бы мовіць, сектанты, для якіх беларускасць — закрыты клуб, ледзь не элітарны, дзе яны могуць ладзіць свае рытуалы, уваскрашаючы забытыя традыцыі продкаў і не дапускаючы да іх чужынцаў. А рытуалы часам даволі небяспечныя. Высвятляецца, што забітая дзяўчына была адной з удзельніц такога клуба.На маю думку ідэя твора ляжыць глыбей, чым усе гэтыя найменні — эратычна-містычны дэтэктыў. Ёсць у кнізе роздум над лёсам беларускай нацыі, якая ніяк не можа займець вартага лідара, таму вымушана штучна яго вырошчваць (але тут без спойлераў, чытайце далей самі). Гэта такі твор, па якім амерыканцы лёгка б знялі атмасферны серыял (накшталт True detective, бо ў мяне ў галаве ў часе чытання якраз круціўся іх саўндтрэк). Дэтэктыў, эротыка, каханне, містыка, беларуская міфалогія — у суме добры ўзор сучаснай літаратуры. Вельмі радуюся, што ў нас такое ёсць (не ўсім жа постмадэрнізм пісаць).
Цитаты
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Красный - лучше его нет
Virna
- 1 973 книги
Моя книжная каша
Meki
- 16 163 книги

Детектив українською
Noel-13
- 449 книг

5А. Анархоптахи. Классный журнал
Eli-Nochka
- 2 907 книг
Другие издания
























