— Нотынгем, балгарын! — згадаў пра іншую праблему вясковы кіраўнік. — Чаму няма знака «Стоп» на скрыжаванні перад спадаром Вылка Шылета?
— Скралі! — патлумачыў Нотка, не адрываючыся ад мастацкага ўпрыгожвання бардзюра. — Людзі сушаць перцы, а лепшая бляха для перцаў — дарожныя знакі!
Старшыня тэатральна схапіўся за галаву:
— Перцы! Народ, куды ты ідзеш? У Еўропу ці назад, у сярэднявечча?
— Ды адкуль гэты народ будзе ведаць, куды ідзе… — адказаў Нотка. — Ён жа пакраў усе знакі па дарогах.