
Кнігарня пісьменніка
Husit
- 130 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Апошнія тры гады былі для Вінцэся Мудрова вельмі плённымі. У 2017 годзе, дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў, выйшла яго кніга «Забойца анёла», якая атрымала трэцюю ўзнагароду прэміі Гедройца. Праз год, у 2018-ым, Мудроў сам выдаў чарговую сваю кнігу ў выдавецтве Янушкевіча «Помнік літары Ў», якая таксама атрымала трэцюю ўзнагароду прэміі Гедройца. Але гэтым разам узнагарода прадугледжвала выданне кнігі. І такім чынам сёлета з'явілася найноўшая кніга Мудрова - «Восень у Вільні».
Мушу адразу зазначыць, што на гэты раз аўтару прыйшлося ўкласці кнігу досыць страката, уключыўшы ў яе як зусім раннія свае апавяданні, напрыклад, «Нячысцік у фраку» і «Рыбалка ў Бычках», напісаныя ў 90-х, і ў тым часе надрукаваныя ў выданнях Таварыства Вольных Літаратараў, так і зусім новыя. Але найперш стракатасць палягала ў тэматычнасці апавяданняў. Самы значны твор у кнізе, канешне, навэла «Восень у Вільні». Увогуле я хутчэй назваў бы гэты твор аповесцю. Гэта досыць аб'ёмны тэкст, у цэнтры якога сям'я беларусаў, якая жыве ў Вільні напачатку Другой сусветнай вайны. За гэты невялікі перыяд горад некалькі разоў мяне гаспадароў. Спачатку былі палякі, затым прыйшлі саветы, іх змянілі літоўцы, і ўжо чакаецца, што хутка горад апынецца ва ўладзе немцаў. Расповед у творы вядзецца ад імя падлетка, на вачах якога ўсе гэтыя змены адбываюцца. І кожная з гэтых новых уладаў не любіць бацьку хлопца, бо той актывіст беларускага руху. Мне асабіста не зусім зразумелы фінал навэлы, дзе пасля таго, як хлопец выпадкова стаў ахвяраю літоўскіх конных паліцэйскіх, вырашае па выздараўленні далучыцца да польскага маладзёвага супраціву. Чаму ён так раптам расчараваўся ў беларусах, так і не зразумела.
Іншыя апавяданні можна падзяліць на некалькі груп: іранічныя творы пра няпростае жыццё беларускага пісьменніка, гэта апавяданні «Сюжэт», «Дзед і ўнук», «Патрыцый» і «Як добра быць паэтам!»; класічныя апавяданні Мудрова пра жыццёвыя казусы і прыгоды; і постмадэрністычнае апавяданне «Нячысцік у фраку», у якім пісьменнік апісвае анекдатычныя жыццёвыя жарсці фабрыканта Лапахіна на фоне рэвалюцыйных падзей пачатку 20 стагоддзя. То-бок, бачым, што творы ў кнізе сапраўды не аб'яднаны ні тэматычна, ні жанрава. Хаця, можа быць, у гэтай разнастайнасці і ёсць нейкая адмысловая канцэпцыя аўтара.
Самым па-мудроўску вясёлым творам у кнізе з'яўляецца апавяданне «Як добра быць паэтам!». Сапраўдны паэт, якога з ідэалагічных меркаванняў перасталі друкаваць у дзяржаўных выданнях, угаварыў свайго суседа, простага рабацягу і выпівоху Сцёпку Зайца, пачаць друкаваць свае вершы пад яго імем і дзяліцца ганарарам. Праз нейкі час фальшывага паэта запрашаюць на творчы семінар у абласны горад, дзе ён знаходзіць іншага аматара зялёнага змія. Яны разам ідуць на бераг Дзвіны, так бы мовіць адпачыць, і п'яныя паўваліваліся ў раку. І тут ўжо пачаліся сапраўдныя прыгоды, з якіх можна смяяцца да слёз.
Пасля ўсіх гэтых драматычных падзеяў, Сцёпка Заяц ідзе адагрэцца ў лазню, затым выпівае некалькі кухляў піва і ягонае заўчаснае жаданне завязаць з літаратурай знікае. «Сьцёпка выцер далонню пену з вуснаў і падумаў: Як добра быць паэтам!»

Гэтай кнізе Мудрова я паставіў высокую ацэнку, хоць на некаторых апавяданнях гатовы быў уляпіць і 2.
Мудроў - прадказальны аўтар. Ад яго не чакаеш нічога новага. Першая яго кніга апавяданняў, якую я прачытаў, Багун мне зайшла на ўра. А калі ўзяўся за Помнік літары Ў, то адчуў паўтор - таптанне на месцы. Падобныя сюжэты, героі. Найбольш раздражняе, калі ён піша апавяданні пра беларускую мову - яны такія, якія пісалі б у годзе 1997-м, а не сёння.
Такія ж прытэнзіі і да Восені ў Вільні. Толькі ў гэтым зборніку Мудроў, на шчасце, вытрымаў баланс паміж тэматыкай апавяданняў. А ў цэлым, калі прачыталі адну кнігу Мудрова, больш можаце не чытаць. Калі нічога яго не чыталі, гэты зборнік можаце смела боаць у рукі.

Звычайна кнігу я выбіраю наступным чынам: бяру яе з паліцы ў кнігарні, адкрываю наўздагад любую старонку і чытаю абзац. Так адбылося і з кнігай Вінцэся Мудрова “Восень у Вільні”, прабегшы вачамі некалькі радкоў, я не вярнула асобнік на паліцу, бо захацела даведацца працяг сюжэта, кніга мяне заінтрыгавала, захапіла. Гумар і сатыра, тое што мне падабаецца, а бальшыня твораў абавязкова выклікае ў вас вясёлую ўсмешку. Але ёсць і драматычныя варункі, апавяданне “Восень у Вільні” перанясе ў 1939 год: сусветная вайна, фашысцкая Германія наступае, улада ў беларускай Вільні за восеньскія месяцы змянілася аж тры разы: спачатку былі палякі, потым з’явіліся Саветы з Расіі, а трэцімі прыйшлі літоўцы, а беларусам адведзена роля старонніх назіральнікаў ў той час калі чужынцы дзеляць іх зямлю. Пры чым мяне асабліва ўражвае, як аўтар красамоўна перадае атмасферу перадваеннай Вільні. Ды і ў іншых аповедах , якія дарэчы вельмі разнастайныя, Вінцэсь Мудроў трапна і дакладна адлюстроўвае падзеі і знаёміць чытача з адметнасцямі розных часоў: царскіх, савецкіх , сучасных.
Без рэверансаў у бок калег па пісьменніцкаму цэху, шчыра і іранічна апісвае персанажаў-літаратараў, варта пачытаць апавяданні “Патрыцый” і “Як добра быць паэтам”, каб убачыць адваротны бок творчасці. Звычайна чытач назірае выкшталтоўную вітрыну інтэлегентнага пісьменніцтва, але ж за ёй часам хаваецца п’янства, сужэнская здрада , выкрунтасы, ганарары выдадзеныя на падстаўных асоб і загулы на паэтычных семінарах.
Падсумоўваючы скажу, калі любіце чытаць творы ў стылі рэалізма, шчодра прыпраўленыя гумарам і сатырай, то гэта кніга для Вас.

Дарэшты скарчанелыя, літаратары датупалі да гасцініцы. Сцёпка ўжо не адчуваў ні рук, ні ног і з цяжкасцю адчыніў дзверы. Сталяронак зачапіўся за парог, упаў на калені і, не даючы рады падняцца, вокраччу папоўз па цёмным калідоры. Насустрач выйшла прыбіральшчыца з пустым вядром і швабрай.

Сцёпка хацеў штосьці сказаць, але адчуў, што не можа гаварыць, бо сківіцу скурчыла і ён не даваў рады сцяць зубы. Яны падняліся на ногі. На калегу было страшна глядзець. Мала таго, што быў да ніткі мокрым, дык яшчэ і спрэс завэдзганы глінай. І галаву перапэцкаў. На левай назе адсутнічаў туфель - з дзіркі мокрых шкарпэтак вытыркаўся вялікі палец з сінім пазногцем, - а з расшпіленага прарэха выглядала скурчаная і такая ж сіняя пісюліна.