Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Восень у Вільні

Вінцэсь Мудроў

  • Аватар пользователя
    ZoyaDolya8 мая 2020 г.

    Звычайна кнігу я выбіраю наступным чынам: бяру яе з паліцы ў кнігарні, адкрываю наўздагад любую старонку і чытаю абзац. Так адбылося і з кнігай Вінцэся Мудрова “Восень у Вільні”, прабегшы вачамі некалькі радкоў, я не вярнула асобнік на паліцу, бо захацела даведацца працяг сюжэта, кніга мяне заінтрыгавала, захапіла. Гумар і сатыра, тое што мне падабаецца, а бальшыня твораў абавязкова выклікае ў вас вясёлую ўсмешку. Але ёсць і драматычныя варункі, апавяданне “Восень у Вільні” перанясе ў 1939 год: сусветная вайна, фашысцкая Германія наступае, улада ў беларускай Вільні за восеньскія месяцы змянілася аж тры разы: спачатку былі палякі, потым з’явіліся Саветы з Расіі, а трэцімі прыйшлі літоўцы, а беларусам адведзена роля старонніх назіральнікаў ў той час калі чужынцы дзеляць іх зямлю. Пры чым мяне асабліва ўражвае, як аўтар красамоўна перадае атмасферу перадваеннай Вільні. Ды і ў іншых аповедах , якія дарэчы вельмі разнастайныя, Вінцэсь Мудроў трапна і дакладна адлюстроўвае падзеі і знаёміць чытача з адметнасцямі розных часоў: царскіх, савецкіх , сучасных.
    Без рэверансаў у бок калег па пісьменніцкаму цэху, шчыра і іранічна апісвае персанажаў-літаратараў, варта пачытаць апавяданні “Патрыцый” і “Як добра быць паэтам”, каб убачыць адваротны бок творчасці. Звычайна чытач назірае выкшталтоўную вітрыну інтэлегентнага пісьменніцтва, але ж за ёй часам хаваецца п’янства, сужэнская здрада , выкрунтасы, ганарары выдадзеныя на падстаўных асоб і загулы на паэтычных семінарах.
    Падсумоўваючы скажу, калі любіце чытаць творы ў стылі рэалізма, шчодра прыпраўленыя гумарам і сатырай, то гэта кніга для Вас.

    3
    215