- Ну, Беларусь, - я памахаў рукамі. - Вялікае Княства Літоўскае, Ефрасіння Полацкая, Вялікая Айчынная вайна.
...
- А, вось яшчэ! - я выгукнуў, з гонарам, што прыгадаў. - Партызаны! Ну ясна! Пар-ты-заны! Партызаны, белорусскіе сыны! І яшчэ - МАЗ і МТЗ! Трактары "Беларусь". І яшчэ ўнівермаг "Беларусь" ёсць, я побач з ім жыў.
...
- Ну, мабыць, гэта такая гістарычная вобласць была ў Расіі, - паспрабаваў я, пільна гледзячы на выраз твару гаспадыні. Твар скрывіўся. - Нават, мабыць, не вобласць, а такая, дзяржава. Дзяржавіна такая. Дзяржавішча, - я расцягваў словы, адсочваючы яе рэакцыю. Пра дзяржаву ёй болей спадабалася і я разгарнуў думку: - Можа, нават цэлая імперыя, ведаеце, у часы пірамід. З фараонамі.
...
- Бачыш, за каго твае хлопцы гінуць, Рог, - бліснула вачыма Цётка.