
kateglub
26 мая 2021
Была краіна. Прыгожая краіна. Была гісторыя. Гісторыя ваяроў ды волатаў. Гісторыя людзей, а не чарвякоў. Была культура. Культура, якой больш няма. Былі замкі і палацы, былі касцёлы, са званіцамі, што адбіваліся ў зацішных азёрах. Была мова. Наша мова, Сяргей. Мы на ёй размаўлялі. Мы з табой. Калі зваліся беларусамі.
79
