
Ваша оценкаРецензии
xbohx19 июня 2019 г.Читать далееТрэцяя кніга Кірыла Стаселькі радуе сваім афармленнем: нарэшце цвёрдая вокладка, крэмавыя старонкі, выдатны літоўскі друк. Ну і Стася Сакалоўская ў маім топе любімых кніжных ілюстратараў. Ды толькі зместам кніга не радуе зусім.
Першыя некалькі дзясяткаў старонак нагадваюць “Алісу ў краіне цудаў”: такія ж абсурдныя сюжэты, мудрагелістыя імёны персанажаў. Вось толькі ў Льюіса Кэрала гэта працуе, а тут не, бо не трэба вынаходзіць новую “Алісу”. А далей пачынаецца каша, ой, прабачце, мікс з разнастайных жанраў, якія апісваюць пэўны перыяд жыцця галоўнага героя.
Дарэчы, да пытання пра колькасць жанраў. У другой запар кнізе Кірыла згадваюцца пэўныя рэкорды. Напрыклад, пра кнігу “Marginalis” пісалі, што гэта самы насычаны твор беларускай літаратуры, бо ў рамане аб’ёмам 251 944 знакі сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Новы раман пайшоў далей: у ім выкарыстоўваецца адразу 7 літаратурных жанраў, а колькасць персанажаў перавышае 260. Пытанне толькі адно — навошта? Пакуль гэта выглядае як рэкорд дзеля рэкорду. Мне здаецца, што трэба пра якасць твораў думаць, а не пра тое, якім яшчэ чынам перасягнуць усе існуючыя літаратурныя рэкорды.
І зноў боль чытачоў, якія не любяць памылкі ў кнігах, бо тут іх даволі шмат, і гэта не дзве-тры абдрукоўкі на ўвесь тэкст. Адразу прыгадваецца гісторыя з папярэдняй кнігай аўтара “Marginalis”, калі тэкст быў настолькі дрэнна адрэдагаваны (ці варта лепш сказаць “не адрэдагаваны зусім”?), што давялося запусціць другі наклад, выпраўлены. Праўда, я яго яшчэ не гартала. У гэтай кнізе, праўда, усё не так крытычна, але заўважна.
12464
moi_polkozhiteli15 апреля 2019 г.Дзевяць жыццяў Віта Морэ
Читать далееМая першая рэакцыя, калі пытаюцца пра пісьменніка, кнігі якога купляюцца аўтаматычна, абавязкова вяртаецца да Кірыла Стаселькі. Магчыма нехта будзе памятаць, як я амаль год таму захаплялася "Marginalis", дарэчы, кніга значна паўплывала на мае адносіны да сучаснай беларускай літаратуры. І вось, нарэшце, выйшла новенькая- прогожанькая чарговая, ужо трэцяя кніга Кірыла — "ДЗЕВЯЦЬ ЖЫЦЦЯЎ ВІТА МОРЭ". ⠀
Ну што, па традыцыі коратка пра сюжет... Хм, пра кнігі гэтага аўтара, здавалася б, не вялікіх па памерах, у дзвух словах пра змест расказаць не атрымаецца. Але ж я паспрабую. Кніга ўяўляе сабой 7 частак розных жанраў , якія апісваюць адпаведны перыяд жыцця Віта Морэ. Казка, дэтэктыў, фантастыка, трылер і іншыя. Пры гэтым жанры вельмі удала суадносяцца з перыядам жыцця галоўнага героя. Дадатковым задавальненнем стала адгадванне жанра наступнай главы па першых сказах.
⠀
Асабліва ўзрадаваў ўжо знаёмы па папярэдніх кнігах стыль і прыёмчыкі аўтара, адлюстраваныя ў шматлікай колькасці героеў, кожны са сваёй унікальнай гісторыяй, пры гэтым ніякіх цяжкасцяў ва ўспрыманні тэксту не назіралася. Кніга ўвогуле чытаецца досыць шустра.
⠀
Значная колькасць даволі тонкіх адсылак і вобразаў разлічаны на ўважлівага і кемлівага чытача. Нажаль не ва ўсіх выпадках гэта датычыцца мяне, асабліва ў валоданні філасофскімі ведамі, таму не ўсе часовыя і прасторавыя сувязі розных частак засталіся зразумелымі... Хутчэй за ўсё, віной таму маё асабістае жаданне бачыць выразную логіку ў лоб, але аўтар не спяшаецца прамым тэкстам разжаваць усе сюжэтныя пераходы і пакідае чытачу прастору для разважанняў.
⠀
Дарэчы, мне таксама прыемна бачыць адносіны Кірыла да кожнай сваёй кнігі, нібы да жывога дзіцяці. Такое шчырае імкненне паведаць як мага большай колькасці людзей пра іх і актыўная прамоўтарская пазіцыя, спадзяюся, разварушыць пераборлівага беларускага чытача.5371