Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Дзевяць жыццяў Віта Морэ

Кірыл Стаселька

  • Аватар пользователя
    moi_polkozhiteli15 апреля 2019 г.

    Дзевяць жыццяў Віта Морэ

    Мая першая рэакцыя, калі пытаюцца пра пісьменніка, кнігі якога купляюцца аўтаматычна, абавязкова вяртаецца да Кірыла Стаселькі. Магчыма нехта будзе памятаць, як я амаль год таму захаплялася "Marginalis", дарэчы, кніга значна паўплывала на мае адносіны да сучаснай беларускай літаратуры. І вось, нарэшце, выйшла новенькая- прогожанькая чарговая, ужо трэцяя кніга Кірыла — "ДЗЕВЯЦЬ ЖЫЦЦЯЎ ВІТА МОРЭ". ⠀

    Ну што, па традыцыі коратка пра сюжет... Хм, пра кнігі гэтага аўтара, здавалася б, не вялікіх па памерах, у дзвух словах пра змест расказаць не атрымаецца. Але ж я паспрабую. Кніга ўяўляе сабой 7 частак розных жанраў , якія апісваюць адпаведны перыяд жыцця Віта Морэ. Казка, дэтэктыў, фантастыка, трылер і іншыя. Пры гэтым жанры вельмі удала суадносяцца з перыядам жыцця галоўнага героя. Дадатковым задавальненнем стала адгадванне жанра наступнай главы па першых сказах.

    Асабліва ўзрадаваў ўжо знаёмы па папярэдніх кнігах стыль і прыёмчыкі аўтара, адлюстраваныя ў шматлікай колькасці героеў, кожны са сваёй унікальнай гісторыяй, пры гэтым ніякіх цяжкасцяў ва ўспрыманні тэксту не назіралася. Кніга ўвогуле чытаецца досыць шустра.

    Значная колькасць даволі тонкіх адсылак і вобразаў разлічаны на ўважлівага і кемлівага чытача. Нажаль не ва ўсіх выпадках гэта датычыцца мяне, асабліва ў валоданні філасофскімі ведамі, таму не ўсе часовыя і прасторавыя сувязі розных частак засталіся зразумелымі... Хутчэй за ўсё, віной таму маё асабістае жаданне бачыць выразную логіку ў лоб, але аўтар не спяшаецца прамым тэкстам разжаваць усе сюжэтныя пераходы і пакідае чытачу прастору для разважанняў.

    Дарэчы, мне таксама прыемна бачыць адносіны Кірыла да кожнай сваёй кнігі, нібы да жывога дзіцяці. Такое шчырае імкненне паведаць як мага большай колькасці людзей пра іх і актыўная прамоўтарская пазіцыя, спадзяюся, разварушыць пераборлівага беларускага чытача.

    5
    371