
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
З’яўленне гэтай кнігі для мяне было прагназаваным. Бо перад «Гасцініцай «Бельгія» выйшла кніга Ганны Севярынец «Ён і пра яго» пра Уладзіміра Дубоўку, а таксама том выбраных твораў Алеся Дудара, які ўклала Ганна. Балазе, менавіта яна адшукала прыватны архіў Алеся Дудара, які, як высветлілася, цярпліва чакаў свайго даследчыка ў Мінску ў нашчадкаў паэта. Такім чынам пісьменніца была настолькі набрынялая, працуючы ў архівах і бібліятэках, гэтым бурлівым і трагічным часам – 20-30-ыя гады мінулага стагоддзя – што не магла не падзяліцца гэтым у мастацкой форме ў асобнай кнізе.
У новым рамане Ганны Севярынец апавядаецца пра літаратурнае жыццё Беларусі 20-х - першай паловы 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Сярод галоўных герояў – паэты Алесь Дудар і Уладзімір Дубоўка. У рамане практычна няма мастацкага вымыслу, твор пабудаваны на архіўных дакументах, газетных матэрыялах таго часу, успамінах сведкаў, гэпэушных справах.
Прачытаўшы "Гасцініцу "Бельгія", маё ўяўленне пра той час набыло канчатковае акрэсленне і дэталёвую прамалёўку. Але ніякіх зменаў успрымання і ацэнак таго часу і яго герояў не адбылося.
І тая спантанная і інтуітыўная думка, якая ў мяне нарадзілася яшчэ напачатку 90-х, умацавалася. Пра непазбежнасць паўставання карпаратыўнай сітуацыі, калі літаратура ствараецца пры кантролі і ўдзеле дзяржавы, калі літаратура робіцца "з аднаго катла".
Захапляюся тым імпэтам і гарэннем, з якім Ганна рабіла гэтую кнігу. Цяпер той час актуалізаваўся і стаў больш зразумелым. Ганна вярнула яго ў цяперашні літаратурны канктэкст. Прынамсі зразумелым стаў канфлікт Дудара і Дубоўкі і прычыны “нараджэння” Тодара Глыбоцкага.
Я крыху інакш успрымаю некаторых герояў таго часу, напрыклад, Язэпа Пушчу, які добра намаляваны ва ўспамінах Яна Скрыгана. Але, я так разумею, ён быў у "Бельгіі" "спадарожным героем". І мне сімпатычны ўчынак Міколы Нікановіча, які пайшоў вызваляць у ГПУ сваіх сяброў Таўбіна і Астапенку ў 1933-м. Пайшоў і не вярнуўся. То-бок кніга ўтрымлівае толькі асобныя малюнкі і гісторыі з літаратурнага жыцця Беларусі таго часу, пераважна датычныя Алеся Дудара і Уладзіміра Дубоўкі. Можа цэнтральныя і найбольш значныя, але ж вельмі шмат засталося па-за кадрам. Гэта зачыць, магчымыя новыя і новыя кнігі пра той бурлівы і трагічны час. Час, калі нараджалася нашая сучасная беларуская літаратура.

З даўніх часоў мяне цікавіла, чаму многія аўтары, калі пачынаюць пісаць кнігі пра сапраўдныя дакументальныя падзеі, пра знакамітых і не вельмі знакамітых, але рэальных людзей, ператвараюць свае творы ў мастацкія. Чаму ў іх не атрымліваецца застацца ў плыні літаратуры нон-фікшн? І, здаецца, твор Ганны Севярынец (Anna Severinets) “Гасцініца “Бельгія”” калі не адказаў на маё пытанне, дык зрабіў нейкі намёк.
Сапраўды, кніга распавядае аб тым, што называюць “беларускай Атлантыдай”, аб тым культурным і мастацкім пласце нацыянальнага жыцця, які цаклам згінуў, або трапіў у нябыт. Але як падкова даруе шанцаванне нават таму, хто ў яе не верыць, дык і мінулае ўздзейнічае на сучаснасць незалежна ад таго, асэнсоўваем мы гэта ці не.
Пачуцці, якія ў мяне выклікае не толькі гэта кніга, але і іншыя творы пані Ганны, гэта пачуцці Энея праз год пасля падзення Троі. Яшчэ адчуваеш смурод спаленага горада, яшчэ перад вачыма твары загінулых сяброў, але ўжо гэта ўсё сыходзіць у нябыт, бо жыццё працягваецца, і неабходна рушыць наперад, у новыя рэчаіснасці.
Пані Ганна, на маю думку, напісала свой твор недзе на мяжы геніяльнасці. І здолела распавесці пра такую жудасную тэму, бо страты заўсёды жудасныя для культуры, з павагай і любоўю да сваіх герояў і, галоўнае, да чытача. Я не здзіўлюся, калі праз пэўны, і мабыць вельмі кароткі, час гэты твор апынецца ў спісе класічных твораў беларускага свету і будзе знаходзіцца на той паліцы, якую будзе вырашана выратаваць і захаваць любым коштам.
Безумоўна я раю ўсім чытачам, якія прыслухоўваюцца да майго меркавання набыць кнігу “Гасцініца “Бельгія””, а галоўнае ўдумліва прачытаць, бо асэнсаванне свайго месца ў гэтым свеце можа быць ажыццёўлена толькі праз душэўныя пакуты.

Што вы ведаеце пра расстраляных паэтаў (калі ўвогуле чулі пра такіх)?
Інфармацыя ў інтэрнэце пра іх дастаткова сухая, вікіпедыйная. І я вельмі радая, калі выходзяць, так бы мовіць, дакумэнтальна-мастацкія кнігі, дзе імёны з чорных літар на паперы пераўтвараюцца ў яскравыя карцінкі ў галаве, дзе тыя, зь кім магчымасьці пазнаёміцца ніколі не будзе, становяцца жывымі людзьмі, быццам добра знаёмыя сябры.
Адзінае што, я памылілася, калі не пацікавілася загадзьдзя пра зьмест кнігі. Узяла яе наўзгад. Праз гэта першае ўражаньне было сапсавана, бо без мэтанакіраванасьці «Гасьцініца» не зайдзе.
Перад ёй карысна прачытаць кнігу «(Не)расстраляныя», вельмі дапаможа з незнаёмымі імёнамі.














Другие издания
