
Ваша оценкаКнига из цикла
Менская трылогія
Рейтинг LiveLib
- 566%
- 430%
- 35%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
moi_polkozhiteli14 декабря 2018 г.Читать далееЯго проза грунтавалася на найбольш экстрымальных і прыгодніцкіх гадах жыцця, таму мае даволі біяграфічны характар. Гэта датычыцца і "Гляну я ў аконца...", где, на прыкладзе ўжо знаёмых па "Яблычку" герояў, працягваецца аповяд пра Менск 1918 года. Час небяспечны як для звычайнага насельніцтва (фраераў), так і для зладзеяў (блатных). Нават прысутнасць немцаў у горадзе (час Першай Сусветнай вайны) адыходзіць на другі план, калі жыцце і без таго ўскладняецца шматлiкiмi аблавамі і здрадамі. ⠀
Тым не менш, Пясецкі пісаў так, што не задумваючыся спачуваешь адмоўным персанажам. Таму і іх забойствы ўспрымаюцца балюча. Аўтар таксама майстар напружанных фіналаў - хочацца адразу працягваць чытаць далей, а наступная кніга яшчэ не выдадзена. Што ж рэжым пачакуна ўключаны
9468
SashaLesnik28 ноября 2024 г.Крыху глыбей у злачынства
Читать далееПрацяг цікавай гісторыі пра мінскіх і не толькі мінскіх зладзюг. І гэтая кніга крышачку адрозніваецца ад першай тым, што тут Баран не такі ўжо і галоўны персанаж, а таксама паглыбілася тэма крадзяжоў. Калі ў "Яблычку" расказвалі і пра маці Барана, і пра яго каханне да Паўлінкі, і пра сабачку, то ў "Аконцы" больш гісторый пра бандытаў. З'явіўся новы цэнтральны персанаж Ясь. Ясь цікавы тым, як ён з простага маладога чалавека, які не вырашыў, што яму рабіць у жыцці, ператварыўся ў таленавітага злодзея. Баран пакрысе браў яго на свае справы, знаёміў з лепшымі злодзеямі Мінска, вучыў, як правільна рабіць свае крымінальныя справы.
Яшчэ гэтая кніга трохі больш сур'ёзная. Ёсць няўдалыя злачынствы з сумным вынікам, ёсць і забойствы. На Барана накінулася шмат непрыемнасцей, ужо і Паўлінка не вельмі і натхняе. З'яўляюцца гопнікі, то бок хуліганы, якія быццам і злодзеі, але тупагаловыя. І вось гопнікі могуць і "замачыць", а "блатныя" гэта не робяць.
Чытаецца ўсё лёгка і з цікавасцю, як і "Яблычак", толькі адчуваецца гнёт і не вельмі пазітыўная атмасфера. Здаецца, дрэнна ўсё скончыцца для Барана...
Трылогію вельмі рэкамендую, Мінск, свет злачынцаў, Камароўка, 1918 год, захапляльна. 8/10.251
Цитаты
Bolacka27 августа 2019 г.У вадзе, у паветры, у лесе ўсё сапраўднае. Акула – гэта акула, арол – арол, воўк – воўк. Калі акула прыкінецца плоткай – ніхто ёй не паверыць. Воўк таксама не будзе ўдаваць вавёрку. А ў звычайным жыцці шакал паспяхова прыкідваецца вавёркай, і ўсе захапляюцца: «Глядзіце, якая міленькая вавёрачка!»
2122
Bolacka26 августа 2019 г.Сэрцы чалавечыя збольшага адкрытыя, яны распавядаюць і крычаць пра свой боль і свае радасці. Але як жа шмат такіх, якія жывуць і канаюць ад болю ці палымнеюць ад шчасця моўчкі.
2123
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Пераклады
Wild_Iris
- 1 228 книг
Бел.лит.
AnnaKaizer
- 39 книг
Пераклады на беларускую мову
MaksimN91
- 81 книга
Другие издания







