«Translations» («Пераклады»). Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы паводле п'есы Браяна Фрыла. Запіс зроблены 20 лістапада 2015 г. падчас апошняга паказу спектакля. Ірландыя, XIX стагоддзе. Усталяваны стагоддзямі парадак жыцця невялічкай вёсачкі парушае прыезд салдат. Вайскоўцы хочуць ператварыць ірландскую вёску Бэйле Бэг у ангельскую Бэлібэг і разам з тым змяніць спрадвечныя назвы рэк, лясоў ды ўрочышч. Спектакль малюе старонкі каланізацыі маленькай краіны, выводзячы не то...