Ксенія Шталенкова - Губернскі дэтэктыў: справа аб крывавых дукатах
User AvatarВаша оценка
3,9
(16)

Губернскі дэтэктыў: справа аб крывавых дукатах

У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам - у Менск XIX стагоддзя.

Жанры

Издательство:

Кнігазбор

ISBN:

978-985-7180-58-5

Год издания:

2017

Язык:

Белорусский

Фармат 60х84 1/16

Папера афсетная. Рызаграфія.

Ул.выд.арк. 7,11. Ум.-друк. арк. 12,6.

Наклад 200 асобнікаў. Зак. 508.

Возрастные ограничения:

12+

Рейтинг LiveLib

3,9
16 оценок
  • 5
    19%
  • 4
    69%
  • 3
    13%
  • 2
    0%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 17Хотят прочитать 8

Рецензии

  • Аватар пользователя
    ranica_t
    30 сентября 2026

    Цудоўны сакавіты дэтэктыў, які так прыемна чытаць (ці слухаць, бо агучка ад аўтаркі ёсць на ютуб) пад кубачак кавы.

    У ім гісторыя арыстакратыі на зямлі Беларусі, нам вельмі трэба такога кшталту апавяданні ці дэтэктывы, гэта дапамагае ўбачыць, што Беларусь мела шмат слаёў (не толькі сяляне ці шляхта). А тут яшчэ і характары сапраўдна нашыя, беларускія! З кпінамі, дакорамі, хітрыкамі, ммм!

    Твор даволі невялікі, таму чытаць яго будзе весела і хутка. З'явілася жаданне пачытаць штосьці яшчэ ад аўтаркі.

    Читать далее
    like3 понравилось
    22
  • Аватар пользователя
    bookish_jam
    22 ноября 2023

    Губернскі дэтэктыў

    Ёсць такое меркаванне, што дэтэктывы, гэта якраз восеньскі жанр.
    А калі гэта беларускі дэтэктыў, то любая пара года і надвор’е выклікаюць прыхільнасць.

    Ксенія Шталенкова "Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах"
    Кніга вышла ў 2017 годзе,  цяпер я знайшла яе ў электронным варыяце.

    Галоўная гераіня, Яўгенія Пракшына.

    У іх  маёнтку,  недалёка ад Мінска адбываецца забойства невядомага чалавека. У забойстве падазраюць галоўнага інжынера Пракшыных, Штэйна. Паколькі інжынер зарэкамендаваў сябе выдатным спецыялістам, то Канстанцін Пракшын(бацька галоўная гераіні) прымае рашэнне самастойна разабрацца ў гэтай сітуацыі, а Яўгенія, паколькі лічыць сябе адукаваннай дзяўчынай, бярэцца дапамагаць з расследаваннем.

    Да таго ж панна лічыць, што валодае некаторым літаратурным талентам і марыць заявіць пра сябе дзёрзкім  літаратурным дэбютам. А расчыненне сапраўднага забойства толькі дапаможа с дэбютам.

    Паколькі дзеянне рамана адбываецца ў 19 стагоддзі, то тэкст стылізаваны пад той перяд, шмат англійскіх слоў і французскіх выразаў, што дадае твору большую дасканальнасць і адпаведную атмасферу.
    Тэма грошай таксама закранута не проста так, у адным з артыкулаў Ксенія паведаміла, што захапляецца  тэмай, “візуальнае даследванне грошай".
    Таму матэрыялы з даследвання ўжываюцца ў кнізе.

    Таксама са слоў аўтара я даведалася што, першапачаткова яна прыдумала чын сваёй гераіні. Гэта дзяўчына, якая не прыстасавана да жыцця, але з вялікімі амбыцыямі. Гэтакі "дылетант-недатепа" з ганарлівасцю.
    Тут я магу дабавіць, што вобраз быў створаны вельмі  ўдала, бо пад канец твора Яўгенія Канстанцінаўна раздражняла сваімі паводзінамі месцамі так, што вочы закочваліся праз старонку.

    Нельга не адзначыць, што гэта не першая праца аўтаркі, ў артыкулах ёсць звесткі, што першы свой твор "Адваротны бок люстра", Ксенія напісала ва  ўзросце 16 гадоў, і кніга выйшла  паспяховай.


    Дзякуй, што дачыталі гэты тэкст.

    Читать далее
    like2 понравилось
    50
Все рецензии

Похожие книги

Цитаты

Все цитаты