Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Губернскі дэтэктыў: справа аб крывавых дукатах

Ксенія Шталенкова

  • Аватар пользователя
    bookish_jam22 ноября 2023 г.

    Губернскі дэтэктыў

    Ёсць такое меркаванне, што дэтэктывы, гэта якраз восеньскі жанр.
    А калі гэта беларускі дэтэктыў, то любая пара года і надвор’е выклікаюць прыхільнасць.

    Ксенія Шталенкова "Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах"
    Кніга вышла ў 2017 годзе,  цяпер я знайшла яе ў электронным варыяце.

    Галоўная гераіня, Яўгенія Пракшына.

    У іх  маёнтку,  недалёка ад Мінска адбываецца забойства невядомага чалавека. У забойстве падазраюць галоўнага інжынера Пракшыных, Штэйна. Паколькі інжынер зарэкамендаваў сябе выдатным спецыялістам, то Канстанцін Пракшын(бацька галоўная гераіні) прымае рашэнне самастойна разабрацца ў гэтай сітуацыі, а Яўгенія, паколькі лічыць сябе адукаваннай дзяўчынай, бярэцца дапамагаць з расследаваннем.

    Да таго ж панна лічыць, што валодае некаторым літаратурным талентам і марыць заявіць пра сябе дзёрзкім  літаратурным дэбютам. А расчыненне сапраўднага забойства толькі дапаможа с дэбютам.

    Паколькі дзеянне рамана адбываецца ў 19 стагоддзі, то тэкст стылізаваны пад той перяд, шмат англійскіх слоў і французскіх выразаў, што дадае твору большую дасканальнасць і адпаведную атмасферу.
    Тэма грошай таксама закранута не проста так, у адным з артыкулаў Ксенія паведаміла, што захапляецца  тэмай, “візуальнае даследванне грошай".
    Таму матэрыялы з даследвання ўжываюцца ў кнізе.

    Таксама са слоў аўтара я даведалася што, першапачаткова яна прыдумала чын сваёй гераіні. Гэта дзяўчына, якая не прыстасавана да жыцця, але з вялікімі амбыцыямі. Гэтакі "дылетант-недатепа" з ганарлівасцю.
    Тут я магу дабавіць, што вобраз быў створаны вельмі  ўдала, бо пад канец твора Яўгенія Канстанцінаўна раздражняла сваімі паводзінамі месцамі так, што вочы закочваліся праз старонку.

    Нельга не адзначыць, што гэта не першая праца аўтаркі, ў артыкулах ёсць звесткі, што першы свой твор "Адваротны бок люстра", Ксенія напісала ва  ўзросце 16 гадоў, і кніга выйшла  паспяховай.


    Дзякуй, што дачыталі гэты тэкст.

    2
    41