Это новая версия страницы книги. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
К старой версии страницы- Главная
- Зараслава Камінская
- 📚 Книги
- Русалкі клічуцьРусалкі клічуць

Ваша оценкаЖанры
Издательство:
Серия:
ISBN:
978-985-7180-57-8
Год издания:
2017
Язык:
Белорусский
Рэдактар Ганна Бутырчык
Камп'ютарны дызайн, вёрстка Юліі Андрэевай
Дызайн вокладкі Анатоля Лазара
Карэктар Алена Спрытніч
Фармат 84х108 1/32
Папера афсетная. Рызаграфія
Ум. друк. арк. 5,67. Ул.-выд. арк. 3,92.
Наклад 200 асоб. Замова №488
Возрастные ограничения:
16+
Рейтинг LiveLib
- 554%
- 438%
- 38%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
xbohx24 сентября 2018Читать далееБеларуская міфалогія настолькі багатая і разнастайная, што я здзіўляюся, як у нас у літаратуры дагэтуль не з’явіўся які-небудзь вялікі фэнтэзійны цыкл. Толькі некаторыя літаратары выкарыстоўваюць асобныя міфалагічныя матывы ці персанажаў у сваёй творчасці. Зараслава Камінская для аповесці ўзяла міф пра кліч русалак, якія называючы чалавека па імені заваблівалі яго і цягнулі ў ваду, каб ён утапіўся. У спалучэнні гэтага з упісаным у аповесць вобразам загадкавай мастачкі-прымітывісткі Алены Кіш атрымаўся нядрэнны дэбютны твор. Дарэчы, вясной Зараслава ўжо стала лаўрэаткай прэміі “Дэбют” у намінацыі “Проза”. Я прачытала кнігі пяці з шасці намінантаў на гэтую прэмію і тут цалкам згодная з рашэннем журы. Калі вы ніколі не чулі пра мастачку Алену Кіш, то ў гэтым няма нічога страшнага, паколькі звестак пра яе жыццё вельмі мала. Таму апісанае ў кнізе нельга назваць біяграфіяй творцы. Гэта хутчэй мастацкая інтэрпрэтацыя пасляваеннага перыяду яе жыцця. Усе падзеі, якія адбываюцца з Аленай у творы — выключна аўтарская выдумка. Чаму непасрэднымі героямі твора сталі русалкі? Бо Алена скончыла жыццё самагубствам, утапіўшыся ў рацэ. У аповесці дзве сюжэтныя лініі: наш час і пасляваенныя гады. У сучаснасці дзве дзяўчыны, Наста і Ліза, здымаюць кватэру. Яны вучыліся разам на журфаку, разам трапілі на размеркаванне ў шматтыражку, але пасля размеркавання Ліза сышла з нялюбай працы і стала рабіць манікюры. Даволі папулярны і прыбытковы ў наш час від дзейнасці. На антрэсолях кватэры дзяўчаты знаходзяць старыя газеты. Вядома ж, дыпламаваным журналісткам цікава паглядзець на працу калег амаль 50-гадовай даўніны. З гэтых газет яны даведваюцца пра Алену Кіш, жанчыну-майстра, якая малявала дываны. Падзеі другой сюжэтнай лініі разварочваюцца ў канцы 40-х гг, дзе маладая сялянка Марыля адзінока жыве ў вёсцы, маючы стасункі хіба што з бабуляй-суседкай. У яе хаце Марыля і знаёміцца з жанчынай, якая ходзіць па вёсках і зарабляе на жыццё маляваннем дываноў. Плацяць ёй пераважна ежай, чаго хапае, каб выжыць. Дзве гэтыя сюжэтныя лініі злучаюцца ў нашым часе, калі Ліза са знаёмым Алесем выпраўляецца ў тую вёску на пошукі дываноў, размаляваных Кіш. Тут і пачынаецца амаль дэтэктыўнае расследаванне, якое можа мець трагічны фінал. Вось тут у гульню ўступаюць русалкі. У аповесці ўсяго 100 старонак, якія чытаюцца на адным удыху. Сюжэтныя лініі дынамічна мяняюць адна адну, удалая форма падачы матэрыялу, у якой тэкст аповесці перарываецца ўстаўкамі з перапісак герояў у сац.сетках, дзённікавымі запісамі. А газетныя матэрыялы, якія трапляюцца дзяўчатам, самыя сапраўдныя. З імі аўтарка працавала ў часе напісання кнігі. Годны дэбют, хоць і зусім караценькі. Але прынамсі я не лавіла фэйспалмы на кожнай старонцы (як пры чытанні некаторых іншых дэбютных кніг). Таму як і ў выпадку з іншай кнігай гэтай серыі, “Генам зямлі” Аліны Длатоўскай, пажадаю аўтарцы поспехаў і буду чакаць наступную кнігу.
19 понравилось
705
Torvald54 апреля 2018Читать далееЗараслава Камінская – зусім не новае імя ў беларускай літаратуры. Апошнія некалькі гадоў яна досыць актыўна друкавалася ў часопісе “Дзеяслоў”. Яе можна ўжо нават пазнаваць па ўласным стылі, ну, напрыклад, яна актыўна ўжывае ў сваіх тэкстах мову і стылістыку сацыяльных сетак, або смс паведамленняў. Перыядычна звяртаецца да розных метафізічных і псіхалагічных прыёмаў пры пабудове сюжэта. Ёсць у яе апавяданне “Гульня слоў”, у якім падзеі адбываюцца адразу ў двух альтэрнатыўных варыянтах, у залежнасці ад таго, якое рашэнне прымае галоўны герой.
Аповесць “Русалкі клічуць”, трэба меркаваць, першы буйны твор пісьменніцы. У ім дзве галоўныя гераіні – былыя студэнтку журфаку Наста і Ліза. Наста працуе ў шматтыражцы, піша пра герояў працы. А Ліза расчаравалася ў журналістыцы, шукае сябе і пакуль працуе ў касметычным кабінеце. Ліза знаёміцца з хлопцам Алесем, які далучае яе да сваёй справы – пошуку дывана Алены Кіш, славутай народнай мастачкі, якая адзіная, як напісана ў анатацыі да кнігу, прадстаўляе ў свеце беларускае наіўнае мастацтва. Алесь атрымаў заданне ад нейкага ўплывовага калекцыянера знайсці яму дыван, намаляваны Кіш. Алесь тлумачыць, што гэта вельмі важнае заданне, ад якога залежыць яго далейшы лёс. Ліза з Алесем едуць у вёску, дзе жыла Алена Кіш ў адпошнія свае гады, і шукаюць любыя звесткі пра мастачку, а перадусім яе дываны. Ліза так захапілася гэтымі пошукамі, што сама прыязджае ў вёску і нарэшце дазнаецца, у каго ёсць дыван Кіш.
А паралельна з гэтым сюжэтам апавядаюцца містычныя прыгоды з русалкамі, якія нібыта адбываліся ў гэтай вёсцы ў першыя вельмі цяжкія паслеваенныя гады. Мужчын у вёсцы вельмі мала і жанчыны, змагаючыся за іх, выклікаюць на дапамогу русалак, якія павінны прыбіраць на іх шляху канкурэнтак. Так адбылося з Марыляй, за якой пачалі паляваць русалкі. Выпадкова ў вір гэтага палявання трапляе Алена Кіш, якая ў гэтай вёсцы выконвала замовы па маляванні дываноў. У выніку Алена Кіш гіне, патануўшы ў возеры, а Марыля цудам ўратоўваецца.
І гэта не ўся драматычнасць аповесці. Алесь, які прагне знайсці дыван Алены Кіш, дазнаецца, што Ліза знайшла нарэшце тое, што так нервова шукае ён. Хлопец пачынае актыўна дзейнічаць і прычыняецца да смерці Марылі і нават хоча ўтапіць Лізу. Але аповесць сканчваецца хэпі-эндам.
Як на маю думку, у творы ўсё ж малавата Алены Кіш, варта было б крыху больш распавесці пра мастачку, ці то ад яе ўласнага імя, ці то вуснамі землякоў, а можа нават мастацтвазнаўцаў. Бо чалавек, які ўпершыню чуе гэтае імя, усё ж будзе крыху ў няведанні, у чым тут справа.
Варта аднак павіншаваць маладую пісьменніцу і з першай кнігай, і з першым буйным творам. У кнізе сапраўды шмат вельмі цікавых мясцінаў, моўных знаходак і трапных малюнкаў. Мяне асабіста ўразілі сцэны палявання русалак на Марылю. Нібыта пісьменніца сама штосьці падобнае містычнае перажыла. Застаецца чакаць новый кнігі і гадаць, што жа гэта можа быць.
11 понравилось
526
Czytacz25 февраля 2018Читать далееДочитал книгу выпускницы Школы маладога пiсьменнiка Зараславы Камiнской «Русалкі клічуць». Текст читается легко, авторка пишет ровно, много удачных метафор, по-отдельности хороши эпизоды. Больше вопросов у меня к тому, как сконструирована история, и о чем она.
Для небольшой повести слишком много персонажей, чьими глазами мы смотрим на происходящее. Лиза, Наста, молодая Марыля, старая Марыля, Алесь Загорски. Казалось, к повествованию вот-вот подключится ковёр, чтобы выдать подслушанный разговор или что-то вроде того. Этот хоровод фокальных персонажей ничем не оправдан.
С жанровой принадлежностью тоже всё не так просто. Я понимаю, почему кто-то просил больше хрущевок: бытовые зарисовки — самая удачная часть книги. Колоритная провинциальная фактура, ирония, которая в других линиях испаряется без следа, смешная шутка про «часики». Остальное — старомодный хоррор, не особо леденящий кровь триллер, и немного Алены Киш на закуску — все смешалось в книге Каминской. Построение истории вокруг реальной Алены Киш — рискованный ход, который накладывал обязательства. Если вывести ее легким пунктиром, как это сделано в книге, получится что-то вроде сценария к фильму «Высоцкий: спасибо, что живой», где шла банальная спекуляция на имени. А собственная мистическая трактовка смерти художницы приближает книгу к жанру фантастической альтернативной истории, откуда уже совсем недалеко и до «попаданцев».
Я уверен, что книга не стала бы хоть чуточку хуже, если бы вместо Алены Киш фигурировал персонаж с другим именем. Это бы развязало руки авторке и уберегло от нападок знатоков истории. А чтобы читатель погуглил художницу, достаточно было бы просто указать в аннотации, что книга написана по мотивам жизни Алены Киш.
В тексте огромная беда с мотивацией персонажей и правдоподобностью, но в этом можно копаться слишком долго.
Рассчитываю увидеть однажды вторую книгу Зараславы Каминской, хотя первая при всем ее несовершенстве всё равно вызывает симпатию и гораздо лучше, например, того же “Бывшего сына”.
9 понравилось
539
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Хочу в домашнюю библиотеку
MGostia
- 11 книг
Пункт адліку
Husit
- 33 книги

Охота на снаркомонов-2019
lessthanone50
- 22 книги
Бел.лит.
AnnaKaizer
- 39 книг




























