Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Глупства — паталогія невыпраўная.
Шкада, што, выходзячы з сеціва, нельга ляснуць дзвярыма.
Любы ідэолаг ведае, што калі ў дзяржаве людзі даведзеныя да адчаю, жывуць у страху сказаць штось не тое і згубіць апошняе, яны ахвотна ўцягваюцца ў масавыя гульні. Радуюцца відовішчам і перажываюць за выдуманых герояў, замест таго каб спрабаваць выправіць сваё жыццё.
Урэшце, што такое ўсё наша жыццё, як не фанфік — нязграбныя спробы напісаць свой лёс па упадабаным узоры.
Няма такой вязніцы, дзе б не было магчымым працягнуць сваё змаганне.
Мы творчыя людзі. Для нас норма пачынаецца там, дзе заканчваецца звычайнае.
Усе ўтопіі застаюцца прыгожымі, пакуль якісьці фанатык не пачне іх увасабляць.
Чалавек застаецца чалавекам, толькі калі ён здольны напоўніцу адчуваць, перажываць, а галоўнае, суперажываць, а гэта немагчыма без увесьчаснай барацьбы звера і анёла ў душы, без усведамлення, што кожнае імгненне можа быць апошнім, і тады нічога не выправіш.
Хто выдумаў, што беларусы русявыя? Сапраўды светлыя валасы сустракаюцца рэдка. І тое яны збольшага плён хімікалій. Мімікрыя характарных паненак пад рахманенькіх. Бландынка я, не бойся, падыходзь, ты дакладна разумнейшы!
Самапавагі ў дзяржаўных установах не прадугледжваецца.
Вось вам увесь сэнс іх правасуддзя. Допыт з кляпам у роце. Для пацверджання віны досыць твайго існавання.
закаханыя — самыя страшныя эгаісты.
Ми творчі люди. Для нас норма починається там, де закінчується звичайне.