
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Язык не паварочваецца назваць гэта кнігай. Так, брашурка. Але ж хіба гэта важна? Важны змест. Я люблю паэзію Шчура, але Прэмію Гедройца ў мінулым годзе ён выйграў з кнігай прозы "Завяршыць гештальт". Хоць аўтар даўно жыве ў Чэхіі, але ўзбагачаць беларускую літаратуру сваёй творчасцю не перастае.
Такое адчуванне, што Шчуру ўжо ўсё роўна, што падумаюць пра яго паэзію, таму ў ёй ён можа выразіць усё, што захоча.
Кніга поўная ўспамінаў, гэта і настальгія, і думкі пра тое, што "найлепей спалася на дзедавай падушцы", таму можна лічыць яе аўтабіяграфічнай. Чытала яго мінулыя зборнікі ("Амальгама" і "Раньні збор"), але тут мне бачыўся зусім іншы Шчур, нейкі канформны, ці як гэта назваць.

Няпраўда, быццам мы нікчэмныя
ў зраўнаньні з космасам бязьмежным:
куды б ні йшоў ты, неадчэпныя
сузор'і за табой — картэжам.

Глыбокая восень люструецца ў раньняй вясьне —
блізьняты, якіх, апроч маці, ніхто не адрозьніць.