Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Летні час

Макс Шчур

  • Аватар пользователя
    xbohx29 ноября 2017 г.
    Глыбокая восень люструецца ў раньняй вясьне —
    блізьняты, якіх, апроч маці, ніхто не адрозьніць.

    Язык не паварочваецца назваць гэта кнігай. Так, брашурка. Але ж хіба гэта важна? Важны змест. Я люблю паэзію Шчура, але Прэмію Гедройца ў мінулым годзе ён выйграў з кнігай прозы "Завяршыць гештальт". Хоць аўтар даўно жыве ў Чэхіі, але ўзбагачаць беларускую літаратуру сваёй творчасцю не перастае.
    Такое адчуванне, што Шчуру ўжо ўсё роўна, што падумаюць пра яго паэзію, таму ў ёй ён можа выразіць усё, што захоча.


    Не, крый мяне божа, я вам не паэта,
    гаворка з былым для мяне — самамэта.
    Хто піша для славы, забавы, навукі —
    мне цалкам да задніцы. Сьцяг ім у рукі.

    Кніга поўная ўспамінаў, гэта і настальгія, і думкі пра тое, што "найлепей спалася на дзедавай падушцы", таму можна лічыць яе аўтабіяграфічнай. Чытала яго мінулыя зборнікі ("Амальгама" і "Раньні збор"), але тут мне бачыўся зусім іншы Шчур, нейкі канформны, ці як гэта назваць.

    5
    91