
Ваша оценкаЦитаты
Torvald528 января 2018 г.ВЕТАХ
Зноўку нашыя спадяваньні
Як жарынкі, што рушылі ў космас.
Ветах будзе трымацца да раньня,
Распаўсюдзіць таемныя позвы.Вершалінамі дрэвы ня з намі,
Вершаліны - паверх таямніц.
Адлятае лістота клінамі
Без гайворанаў і сініц.Сочыць рухі бяскрылыя ветах,
Распачатыя ўверх кагадзе.
На дагледжаны зорны палетак,
Як насеньне, лістота ўпадзе.3105
Torvald528 января 2018 г.Читать далееКАТРЫНКА
Пяць мэлёдый катрынка сьпявае,
Толькі ведай - круці рукавятку.
Люд у скрыню да старца кідае
Неўміручага жыта зярняткі.Грай катрынка,
Сьпявай безупынку.Лес прачнуўся, дзе зараз палі -
Гонкіх дрэў загулі вершаліны.
Перасьпелі на сонцы маліны,
А ў цямрэчы яшчэ не цьвілі.Грай катрынка,
Сьпявай безупынку.Як дакладна чаргуюцца гукі -
Мэталёвая нудзіцца скрынка,
Спрацаваныя, ссохлыя рукі
Круцяць жыцьці ў тужлівай катрынцы.Грай катрынка,
Сьпявай безупынку.Гук мэлёдый, як позірк забыты,
Як вада зь ледзяшамі ў палонцы.
Люд кідае апошняе жыта,
А у скрыне ўсё роўна на донцы...Грай катрынка...
3106
Krysty-Krysty13 мая 2018 г.*
нібыта пруткая трава
нібыта карэньні
магутных дрэваў
уздыбілі асфальт
на цэнтральных вуліцах
сівагаловага Полацку
гэта абудзілася
старая брукаванка
кажа мне Ян
гэта людзі полацкіх сутарэньняў
шукаюць выйсьця
кажа мне Власт
гэта пачынаецца
новае стагодзьдзе
кажа мне ўнутраны голас277
Krysty-Krysty13 мая 2018 г.*
Сярод чаратоў
схавалася маленькае
гнязьдзечка
з адным яечкам
з іголкаю зачараванай у
сярэдзіне
так так
з той самай славутай іголкай
у якой жыцьцё цмока
захоўваецца
Ды што тут паробіш:
і балота шкада асушваць
і гняздо дратаваць
і яечка біць272
Krysty-Krysty13 мая 2018 г.ПАМЯЦЬ
Ніхто ня ведае, хто пахаваны
пад гэтым крыжам.
Ліхалецьці і пошасьць не захавалі
імя ў людзкой памяці.
Невядомая жанчына на Радаўніцу
наліла гарачага крупніку ў місу
і пакінула побач з пахілым крыжам.
Другі год не астывае крупнік.
Другі год уздымаецца пара.2112
Krysty-Krysty13 мая 2018 г.Читать далееНАТОЎП
Натоўп рухаецца па шляху, брукаваным
жывымі чалавечымі галовамі.
На адзіным дрэве
ўскрай бясконцай людской плыні
пугачом сядзіць вірлавокі дзядзька.
— Хадынка нібыта, Хадынка нібыта… —
бесьперапынна мармыча ён.
Ці ён папярэджвае, ці ён пытаецца?
Натоўп моўчкі абмінае дзівака.
Каб неяк прыхаваць пачатак і канец,
масянжовы месяц спрабуе захінуць
залатое сонца. Але сонца паглынае цемру,
і натоўп — як на далоні. Толькі дзе той пачатак,
дзе той канец? Углядайся да зьнямогі,
а калі стомісься, то шлях, брукаваны
чалавечымі галовамі, зьдзівіць
бязьлюдзьдзем.283
Krysty-Krysty13 мая 2018 г.ЧОРНЫЯ ПТУШКІ
Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы
Ў жудасны колер.
Голае поле. Дарога. Калёсы.
Вецер у коле.
Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы…
Птушак няволяць —
Гоняць, як хмару, птушыныя лёсы.
Вецер у коле.
Чорныя птушкі фарбуюць нябёсы…
Цьмяна у полі.
Пругкія крылы, як вострыя лёзы.
Вецер у коле.
Чорныя птушкі ўсадзілі ў нябёсы
Крылы.
Даволі!
Ўпалі на глебу чырвоныя сьлёзы…
Вусьцішна ў полі.2359
Krysty-Krysty13 мая 2018 г.ЖЫТА
Я ніколі ня бачыў такога жыта:
як лес,
як мора,
як сусьвет.
Яно разумнае жыта, яно жыве.
Чую — у жыце плача немаўля.
Я ўрываюся пад шаты калосься.
Бягу — і плач сьцёгае па твары.
Спыняюся — і плач зьнікае.
Дарэмныя мае пошукі.
Марныя мае патугі.
Зьнямога дзьме сустрэчным вятрыскам.
Я стаміўся ўшчэнт.
Ледзь жывы падаю на дол.
Плач адразу зьнік.
“Ці ня трызьнілася мне?” — зацеплілася думка,
і я спрабую супакоіць сябе.
Ды пошапт калосься сьвідруе мне душу.282