
5А. Анархоптахи. Классный журнал
Eli-Nochka
- 2 907 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Я прыслеплая на вершы. Бачу толькі самае яркае, таму чытаю рэдка. Баюся няўцямнага сутоння. Таму не каментую. Бо трэба ці праўду, ці ветліва. А мая думка прыслеплая. Паэце, я не бачу цябе такім, як ты сябе бачыш у люстэрку. Ці мая віна?
Як праступаюць для мяне вершы з паўзмроку? Праз гук, мелодыку, музыку сугуччаў; праз яркі вобраз, галаваломнае параўнанне непараўнальнага; праз жангляванне метафарамі, каб працяла, як маланкай; праз думку, якая змушае рыпець нягнуткія звіліны мозгу, якая высвечвае рэнтгенам схаванае пад скурай і шкурай, якая змушае мяне паплысці ад рэальнасці ў асэнсаванне "сфераў".
Большасць вершаў гэтай кнігі я проста не бачу. Не лаўлю. Мне не рэзануе. Ці мая вялікая віна?..
Вершы - аскепкі, шкельцы, пазл, арытмія сэнсу. Яны і не павінны разжоўваць усе дэталі. Але ў гэтых вершах мне не хапала прамежкавых вобразаў-звязак. Вось напрыклад: апошні тур глядзіць у вочы чалавеку. Выдатна. Мяне гэта кранае. І раптам: калі абуджаецца зерне, спявае сурма… чаму? Я не зразумела сувязі зерня і сурмы з турам. Прыклад дзіўнай вобразнасці: "Толькі сапраўднае, шчырае сьпее і ўзыходзіць вясною". Вясной нічога не спее. Вясной узыходзіць. Усё сапраўднае і шчырае спее восенню. Калі маецца на ўвазе парадокс і схаваны сэнс (вясной выспяваюць пачуцці, каханне, надзея), то гэта нічым не пацверджана, няма і намёку. А можна ж было верш і пабудаваць на такім парадоксе. Я люблю нечаканыя метафары і вобразы, але яны павінны лёгка візуалізавацца, інакш ствараецца ўражанне - сказаць абы сказаць.
Многа выдатных пачаткаў, якія, на жаль, не знаходзяць годнага развіцця: вершы "Аблокі", "Адбіткі", "немаўля", "Апошнія паведамленні". Крыўдна. Вось жа - вобраз мігціць, трэба дадумаць, пакруціць, раздзьмухаць агонь... але гасне...
Мне сапраўды спадабаліся "Сівыя лісты", "Жыта", "Чорныя птушкі", "Натоўп", "Зімовы сад", "Памяць", "Вандроўка", "Сярод чаратоў", "нібыта пруткая трава". Я пасміхнулася ад іроніі "Вяртаньня ў Полацак".
Асабліва мяне кранула нявызначанасць беларускага слова "ліст", усё-такі лісток ці аркуш...
Ёсць мелодыка, ёсць карцінка, атмасфера, адчуваецца вецер.
Яркі вобраз. Памяць - толькі пара, якая насуперак законам тэрмадынамікі не дае астыць вобразу нашых памерлых.
Мне не спадабалася "Траска". Гэта, мусіць, было крута - у 85 годзе пісаць пра кансэрву, - але мяне кранае толькі адмоўна...
З формай у аўтара ёсць праблемы. Трэба прызнаць, што ні цяжкай працы над радком, ні геніяльнай лёгкасці ў вершах не відаць. Я прызнаю верлібры, сэрца верша - не ў рыфме, а ў вобразе. Але няхай аўтар вырашыць - вось цяпер я пішу класічны верш, у мяне ўсё на месцы (і ўсё сапраўды на месцы!). А вось тутака ў мяне верлібр (які таксама мае - мае! - унутраны схаваны рытм). Але вершы, у якіх адсутнічае рыфма (і раптам вылазіць у апошніх двух радках), а рытм то ёсць, то няма... Верлібры, якія не напоўненыя яркімі вобразамі...
Антыверш для мяне - "Горад Мрою нішчаць коні". Не спадабаўся і "Рыбак".
Варта было б пазбаўляцца неўласцівых беларускай мове дзеепрыметнікаў: узнаўляемы, пасвятлеўшыя, можна было б узноўлены, узнаўляны, пасвятлелы. Прыстаўныя галосныя - адметнасць нашай мовы, але яны ўжываюцца толькі пасля зычных: на ільдзіне, які ірвецца, трэба на льдзіне, які рвецца. Зборныя назоўнікі не маюць множнага ліку, трэба або карані, або карэнне, але зноў карэнні. Ну, здаецца, ужо колькі гадоў як вызначыліся, як скланяецца прозвішча класіка, і вось зноў: з… Купалай, а трэба з... Купалам.
Прымусіла пасміхнуцца рыфма: «Дып папал» - д'ябал. Спадабаліся асобныя вобразы: "нашчы гляк", "гукі… рэха памножаць на шум асакі" (а канцоўка верша - не), "крылы ператворацца ў карэньні", "Жахі сноў дзіцячых лятуць услед - паветраныя шарыкі на нітцы", "Ягадай няспелаю спіць краіна белая", "Чым большы попыт на свабоду, / Тым больш яна каштуе людзям".
Усё-такі верш - гэта надта кароткі твор, каб ленавацца працаваць над ім. Кожнае слова ў ім мусіць быць выверанае і напоўненае значэннем. Усё-такі свае вершы варта перачытваць, уголас і ў думках, вывяраючы рытм, рыфму, мілагучнасць. Варта абстрагоўвацца ад затэкставай (зразумелай толькі аўтару) інфармацыі, чытаць як бы "чужым вокам", візуалізаваць вобразы, правяраць метафары на адпаведнасць здароваму сэнсу.
Але я суб'ектыўная, нячулая і капрызлівая. Вершы - вяршыня суб'ектыўнага ў нашым суб'ектыўным свеце, успрыманне іх не можа быць аб'ектыўным ані. Чытайце лепш самі, няварта слухаць чужыя водгукі, яны могуць быць прыслеплыя.
P. S. Вокладка прыгожая!
Перевод на русский...
Я подслеповата на стихи. Вижу только самое яркое, поэтому читаю редко. Боюсь сумеречной невыразительности. Поэтому не комментирую. Ведь надо или правду, или вежливо. А моя мысль подслеповата. Поэт, я не вижу тебя таким, как ты себя видишь в зеркале. Моя ли это вина?
Как проступают для меня стихи из сумерков? Через звук, мелодию, музыку созвучия; через яркий образ, головоломное сравнение несравнимого; через жонглирование метафорами, чтобы пронзило, как молнией; через мысль, которая вынуждает скрипеть негибкие извилины мозга, которая высвечивает рентгеном скрытое под кожей и шкурой, которая вынуждает меня уплыть от реальности в осмысление "сфер".
Большинство стихов этой книги я просто не вижу. Не ловлю. Мне не резонирует. Моя ли это большая вина?..
Стихи - осколки, пазл, аритмия смысла. Они и не должны разжевывать все детали. Но в этих стихах мне не хватало промежуточных образов-связок. Вот например: последний тур смотрит в глаза человеку. Отлично. Меня это трогает. И вдруг: когда пробуждается зерно, поет сурма... почему? Я не поняла связи зерна и сурмы с туром. Пример странной образности: "Толькі сапраўднае, шчырае сьпее / І ўзыходзіць вясною". Весной ничего не спеет. Весной всходит. Все настоящее и искреннее созревает осенью. Если имеется в виду парадокс и скрытый смысл (весной спеют чувства, любовь, надежда), то это ничем не подтверждено, нет и намека. А можно же было стихотворение и построить на таком парадоксе. Я люблю неожиданные метафоры и образы, но они должны легко визуализироваться, иначе создается впечатление - сказать чтобы сказать.
Много замечательных начальных строчек, которые, к сожалению, не находят достойного развития: стихи "Аблокі", "Адбіткі", "немаўля", "Апошнія паведамленні". Обидно. Вот же - образ мерцает, нужно додумать, покрутить, раздуть огонь... но гаснет...
Мне действительно понравились "Сівыя лісты", "Жыта", "Чорныя птушкі", "Натоўп", "Зімовы сад", "Памяць", "Вандроўка", "Сярод чаратоў", "нібыта пруткая трава". Я улыбнулась от иронии "Вяртаньня ў Полацак".
Особенно трогательна многозначность беларусского слова "ліст", всё-таки листок или письмо?..
Есть мелодика, картинка, атмосфера, чувствуется ветер.
Яркий образ. Память - только пар, вопреки законам термодинамики не дающий остыть образу наших умерших.
Мне не понравилась "Треска". Это, наверное, было круто - в 85 году писать о консервах, - но меня трогает только отрицательно...
С формой у автора есть проблемы. Надо признать, что ни тяжелой работы над строкой, ни гениальной легкости в стихах не видно. Я признаю верлибры, сердце стихотворения - не в рифме, а в образе. Но пусть автор решит - вот сейчас я пишу классический стих, у меня все на месте (и все действительно на месте!). А вот здесь у меня верлибр (который также имеет - имеет! - внутренний скрытый ритм). Но стихи, в которых отсутствует рифма (и вдруг вылезает в последних двух строках), а ритм то есть, то нет... верлибр, не наполненные яркими образами...
Антистихотворение для меня - "Горад Мрою нішчаць коні". Не понравился и "Рыбак".
Следовало бы избавляться несвойственных белорусскому языку причастий: узнаўляемы, пасвятлеўшыя, можно было бы узноўлены, узнаўляны, пасвятлелы. Приставные гласные - особенность нашего языка, но они применяются только после согласных: на ільдзіне, які ірвецца, надо на льдзіне, які рвецца. Сборные существительные не имеют множественного числа, нужно или карані, или карэнне, но опять карэнні. Кажется, уже сколько лет как определились, как склоняется фамилия классика, и вот снова: з… Купалай, а надо з... Купалам.
Заставила улыбнуться рифма: «Дып папал» - д'ябал. Понравились отдельные образы: "нашчы гляк", "гукі… рэха памножаць на шум асакі" (а концовка стихотворения - нет), "крылы ператворацца ў карэньні", "Жахі сноў дзіцячых лятуць услед - паветраныя шарыкі на нітцы", "Ягадай няспелаю спіць краіна белая", "Чым большы попыт на свабоду, / Тым больш яна каштуе людзям".
Все-таки стихотворение - это слишком короткое произведение, чтобы лениться работать над ним. Каждое слово в нем должно быть выверено и наполненное значением. Все-таки свои стихи стоит перечитывать, вслух и в мыслях, выверяя ритм, рифму, благозвучие. Стоит абстрагироваться от затекстовой (понятной только автору) информации, читать как бы "чужим глазом", визуализировать образы, проверять метафоры на соответствие здравому смыслу.
Но я субъективна, бесчувственна и капризна. Стихи - вершина субъективного в нашем субъективном мире. Их восприятие объективным быть не может никак. Читайте лучше сами, не стоит слушать чужие отзывы, они могут быть подслеповаты.
P. S. Обложка красивая!

ВЕТАХ
Зноўку нашыя спадяваньні
Як жарынкі, што рушылі ў космас.
Ветах будзе трымацца да раньня,
Распаўсюдзіць таемныя позвы.
Вершалінамі дрэвы ня з намі,
Вершаліны - паверх таямніц.
Адлятае лістота клінамі
Без гайворанаў і сініц.
Сочыць рухі бяскрылыя ветах,
Распачатыя ўверх кагадзе.
На дагледжаны зорны палетак,
Як насеньне, лістота ўпадзе.

КАТРЫНКА
Пяць мэлёдый катрынка сьпявае,
Толькі ведай - круці рукавятку.
Люд у скрыню да старца кідае
Неўміручага жыта зярняткі.
Грай катрынка,
Сьпявай безупынку.
Лес прачнуўся, дзе зараз палі -
Гонкіх дрэў загулі вершаліны.
Перасьпелі на сонцы маліны,
А ў цямрэчы яшчэ не цьвілі.
Грай катрынка,
Сьпявай безупынку.
Як дакладна чаргуюцца гукі -
Мэталёвая нудзіцца скрынка,
Спрацаваныя, ссохлыя рукі
Круцяць жыцьці ў тужлівай катрынцы.
Грай катрынка,
Сьпявай безупынку.
Гук мэлёдый, як позірк забыты,
Як вада зь ледзяшамі ў палонцы.
Люд кідае апошняе жыта,
А у скрыне ўсё роўна на донцы...
Грай катрынка...

*
нібыта пруткая трава
нібыта карэньні
магутных дрэваў
уздыбілі асфальт
на цэнтральных вуліцах
сівагаловага Полацку
гэта абудзілася
старая брукаванка
кажа мне Ян
гэта людзі полацкіх сутарэньняў
шукаюць выйсьця
кажа мне Власт
гэта пачынаецца
новае стагодзьдзе
кажа мне ўнутраны голас