
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 525%
- 475%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Irina_Tripuzova10 декабря 2017"Таямніцы следства" з Францішкам Багушэвічам?
Читать далееМяркуючы па назве, думала, што гэта дэтэктыў. Аказалася, не — гістарычная аповесць пра Францішка Багушэвіча часоў яго працы на ніве следства на Украіне.
Што ж пачытаць, пра паэта, стаяўшага ля вытокаў беларускай літаратуры, у ролі следчага таксама было б цікава. Але надзеі, на жаль, не спраўдзіліся.
Багушэвіч — зусім не Шэрлак Холмс, больш думае не аб дэдуктыўным метадзе, а аб вершах, аб новых альманахах, якія заснавалі яго сябры. Аб тым, што добра было б працаваць у газеце або часопісе, а не раследваць гэтыя абрыдлыя справы.
На яго шчасце, справы трапляюцца немудрагелістыя. Асноўны разглядаемы кантынгент — сяляне, а яны настолькі цёмныя і запалоханыя чыноўнікамі і іншымі “начальнікамі”, што гатовы прызнацца і ў тым, што рабілі, і ў тым, чаго не рабілі.
Сенсацыяй становіцца тое, што ў гэтай ціхай правінцыі пачынаюць шукаць тэрарыста-“бамбіста”, што вырабляе выбуховыя прыстасаванні для барацьбы з уладамі. “Зламыснік” аказваецца даўнім знаёмым Багушэвіча, яшчэ па Вільні, калі рыхтавалася паўстанне 1863 года…
Увогуле, пра паўстанне ўспамінаюць даволі часта: то ў сувязі са здраднікамі, якія дабіліся высокіх чыноў, то ў сувязі з вярнуўшыміся з катаргі былымі паўстанцамі, ад якіх адвярнуліся родныя.
Багушэвіч на працягу ўсёй аповесці — хутчэй назіральнік, чым дзеючая асоба. Нават пра яго сямейнае жыццё сказана вельмі мала.
З іншага боку, добра, што ёсць хоць такая магчымасць зірнуць на класіка па-новаму.
Кніга прызначана для чытачоў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Гэтаму ўзроўню яна і адпавядае.5 понравилось
899
Подборки с этой книгой

Известные писатели и пенитенциарная система
jump-jump
- 969 книг

"Молодость моя, Белоруссия!"
Dahlia_Lynley-Chivers
- 129 книг

Моя библиотека
Sotofa
- 721 книга
Бібліятэка школьніка
zlobny_sow
- 47 книг

Моя библиотека
Kisikl
- 269 книг
Другие издания

























