Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

При опознании - задержать

Василь Хомченко

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova
    10 декабря 2017

    "Таямніцы следства" з Францішкам Багушэвічам?

    Мяркуючы па назве, думала, што гэта дэтэктыў. Аказалася, не — гістарычная аповесць пра Францішка Багушэвіча часоў яго працы на ніве следства на Украіне.
    Што ж пачытаць, пра паэта, стаяўшага ля вытокаў беларускай літаратуры, у ролі следчага таксама было б цікава. Але надзеі, на жаль, не спраўдзіліся.
    Багушэвіч — зусім не Шэрлак Холмс, больш думае не аб дэдуктыўным метадзе, а аб вершах, аб новых альманахах, якія заснавалі яго сябры. Аб тым, што добра было б працаваць у газеце або часопісе, а не раследваць гэтыя абрыдлыя справы.
    На яго шчасце, справы трапляюцца немудрагелістыя. Асноўны разглядаемы кантынгент — сяляне, а яны настолькі цёмныя і запалоханыя чыноўнікамі і іншымі “начальнікамі”, што гатовы прызнацца і ў тым, што рабілі, і ў тым, чаго не рабілі.
    Сенсацыяй становіцца тое, што ў гэтай ціхай правінцыі пачынаюць шукаць тэрарыста-“бамбіста”, што вырабляе выбуховыя прыстасаванні для барацьбы з уладамі. “Зламыснік” аказваецца даўнім знаёмым Багушэвіча, яшчэ па Вільні, калі рыхтавалася паўстанне 1863 года…
    Увогуле, пра паўстанне ўспамінаюць даволі часта: то ў сувязі са здраднікамі, якія дабіліся высокіх чыноў, то ў сувязі з вярнуўшыміся з катаргі былымі паўстанцамі, ад якіх адвярнуліся родныя.
    Багушэвіч на працягу ўсёй аповесці — хутчэй назіральнік, чым дзеючая асоба. Нават пра яго сямейнае жыццё сказана вельмі мала.
    З іншага боку, добра, што ёсць хоць такая магчымасць зірнуць на класіка па-новаму.
    Кніга прызначана для чытачоў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Гэтаму ўзроўню яна і адпавядае.

    like5 понравилось
    901

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.