Міхась Раманюк - Беларускія народныя крыжы
18+
User AvatarВаша оценка
5
(3)

Беларускія народныя крыжы

Аб’ехаўшы ўсе рэгіёны Беларусі, прафесар Міхась Раманюк сабраў унікальны матэрыял пра беларускія крыжы, надмагіллі і пахавальна-памінальны абрад. Вынікам вывучэння і аналізу назбіраных дакументаў стала поўная сістэматызацыя і класіфікацыя матэрыялаў на гэтую спецыфічную тэму. Манаграфія «Беларускія народныя крыжы» была названая «Кнігай года» на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі – 2002». Таксама яна атрымала на гэтым конкурсе тры найвышэйшыя ўзнагароды: • прэмію «Найлепшае выд...

ISBN:

9955-437-08-1

Год издания:

2000

Язык:

Белорусский

Возрастные ограничения:

18+

Рейтинг LiveLib

5,0
3 оценки
  • 5
    100%
  • 4
    0%
  • 3
    0%
  • 2
    0%
  • 1
    0%
User AvatarВаша оценка
Прочитали 5Хотят прочитать 8

Рецензии

  • Аватар пользователя
    xbohx
    10 мая 2017

    Усе там будзем

    Прачытаўшы гэтую манаграфію, магу ўпэўнена сказаць, што цяпер ведаю пра крыжы ўсё :)

    Па-першае, трэба адзначыць, што Міхась Раманюк — выдатны беларускі этнограф і мастацтвазнаўца. За свае сродкі ён пабываў у вялікай колькасці этнаграфічных экспедыцый, сабраў унікальны матэрыял. Увогуле зрабіў вельмі шмат для беларускай культуры.

    Гэтая кніга пабачыла свет дзякуючы сыну аўтара, Дзянісу Раманюку. Многія фота ў альбоме менавіта яго аўтарства. Усяго ў кнізе 303 фатаграфіі, 83 графічныя малюнкі і суправаджальны тэкст. Тут цэлае даследаванне, прысвечанае розным відам крыжоў і надмагілляў. Можна даведацца, як выглядалі пахаванні самагубцаў, нехрышчоных дзяцей, жанчынаў, пратэстантаў і г.д, як царква і ўлады ставіліся да таго, як беларусы ўпрыгожвалі месцы пахаванняў (спойлер: дрэнна), і шмат іншай цікавай інфармацыі на гэтую тэму.

    Кніга неверагодна атмасферная. Ведаеце, я не фанат могілак, але фотаздымкі, размешчаныя тут, не пакінулі мяне раўнадушнымі. Калі я ў наступны раз траплю на нашы вясковыя могілкі, то буду больш уважліва іх разглядаць. Фотаздымак зроблены на Вайсковых могілках у Мінску. Як і пісаў Раманюк, у гарадскіх могілках няма той душы. На вясковых кожны крыж унікальны, зроблены індывідуальна, а ў горадзе часцей за ўсё быў майстар, які бяздушна штампаваў гэтыя крыжы, таму вясковыя могілкі вылучаюцца большай арыгінальнасцю і разнастайнасцю.

    Калі вы цікавіцеся культурай Беларусі, то гэтая манаграфія адназначна вартая прачытання, бо, як той казаў, усе там будзем. :) картинка xbohx

    Читать далее
    like12 понравилось
    366
Все рецензии

Цитаты

Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.