Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Беларускія народныя крыжы

Міхась Раманюк

  • Аватар пользователя
    xbohx10 мая 2017 г.

    Усе там будзем

    Прачытаўшы гэтую манаграфію, магу ўпэўнена сказаць, што цяпер ведаю пра крыжы ўсё :)

    Па-першае, трэба адзначыць, што Міхась Раманюк — выдатны беларускі этнограф і мастацтвазнаўца. За свае сродкі ён пабываў у вялікай колькасці этнаграфічных экспедыцый, сабраў унікальны матэрыял. Увогуле зрабіў вельмі шмат для беларускай культуры.

    Гэтая кніга пабачыла свет дзякуючы сыну аўтара, Дзянісу Раманюку. Многія фота ў альбоме менавіта яго аўтарства. Усяго ў кнізе 303 фатаграфіі, 83 графічныя малюнкі і суправаджальны тэкст. Тут цэлае даследаванне, прысвечанае розным відам крыжоў і надмагілляў. Можна даведацца, як выглядалі пахаванні самагубцаў, нехрышчоных дзяцей, жанчынаў, пратэстантаў і г.д, як царква і ўлады ставіліся да таго, як беларусы ўпрыгожвалі месцы пахаванняў (спойлер: дрэнна), і шмат іншай цікавай інфармацыі на гэтую тэму.

    Кніга неверагодна атмасферная. Ведаеце, я не фанат могілак, але фотаздымкі, размешчаныя тут, не пакінулі мяне раўнадушнымі. Калі я ў наступны раз траплю на нашы вясковыя могілкі, то буду больш уважліва іх разглядаць. Фотаздымак зроблены на Вайсковых могілках у Мінску. Як і пісаў Раманюк, у гарадскіх могілках няма той душы. На вясковых кожны крыж унікальны, зроблены індывідуальна, а ў горадзе часцей за ўсё быў майстар, які бяздушна штампаваў гэтыя крыжы, таму вясковыя могілкі вылучаюцца большай арыгінальнасцю і разнастайнасцю.

    Калі вы цікавіцеся культурай Беларусі, то гэтая манаграфія адназначна вартая прачытання, бо, як той казаў, усе там будзем. :)

    12
    352