
Ваша оценкаЦитаты
Krysty-Krysty14 мая 2017 г.Жыцьмем, Лесбія, жыцьмем і кахацьмем,
І бурчанне старэчаў неспагадных
У мядзяны адзін цаніцьмем грошык.
Звыкла сонцам сядаць і зноў вяртацца,
Нам жа, толькі нядоўгі дзень даззяе,
Спаць у ночы бясконцай застанецца.
Бусяў тысячу дай мне й сотню следам,
Далей тысячу зноў ды следам сотню,
Новых тысячу ўслед і сотню далей,
А пасля, калі многа стане тысяч,
Лік заблытаем, каб самім не ведаць
І каб вораг сурокаў не задумаў,
Нашым вызнаўшы бусям лік вялікі.41,7K