Жыцьмем, Лесбія, жыцьмем і... «Выбраныя вершы»

  • Аватар пользователя
    Krysty-Krysty
    14 мая 2017

    Жыцьмем, Лесбія, жыцьмем і кахацьмем, І бурчанне старэчаў неспагадных У мядзяны адзін цаніцьмем грошык. Звыкла сонцам сядаць і зноў вяртацца, Нам жа, толькі нядоўгі дзень даззяе, Спаць у ночы бясконцай застанецца. Бусяў тысячу дай мне й сотню следам, Далей тысячу зноў ды следам сотню, Новых тысячу ўслед і сотню далей, А пасля, калі многа стане тысяч, Лік заблытаем, каб самім не ведаць І каб вораг сурокаў не задумаў, Нашым вызнаўшы бусям лік вялікі.

    like4 понравилось
    1,7K