
Пераклады
Wild_Iris
- 1 227 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Гэта яшчэ адна кніга, пра якую я нічога не ведаў, але мне параілі яе купіць. Галоўнае - не чытаць анатацыю, бо там адразу выклалі і пачатак гісторыі, і яе канец. Каб я не ведаў, чым усё можа скончыцца, можа мяне яшчэ мацней прыбіла эмацыянальная бомба.
"Каменны патоп" - кніга пра маленькую дзяўчынку сямі гадоў, якая жыве ў маленькай швейцарскай вёсачцы. Дзеянне адбываецц а аж у 1881 годзе. Аповед ідзе ад гэтай самай дзяўчынкі, як быццам мы глядзім на свет яе вачыма. У дзяўчынкі ёсць мама і тата, у якіх шмат дзяцей, таму за ўсімі не ўгледзіш. Старэйшыя глядзяць за малодшымі, а бацькі працуюць і на полі, і у сваёй мястэчкавай таверне.
Спачатку падаецца не вельмі цікавым чытаць пра дзіцячы светапогляд. Часцяком Франц Холер ідзе ў крыху "шэрыя" тэмы, як то папісяць, ці схадзіць па-вялікаму, ці чаму растуць цыцкі, ці як дзіця вылязае з жывата. Але хутка ты разумееш, что для малых гэта сапраўды актуальныя тэмы. У сем гадоў я таксама цікавіўся, як хажу ў прыбіральню я, і як ходзіць мая суседка-аднагодка. І ўжо потым ўсе гэтыя разважанні дзіцяці выклікалі ў мяне ўсмешку. Сапраўды, ну як маці радзіць яе браціка, ці сястрычку? Жывот раззявіцца сам па сабе? А што рабіць потым?
Таму, каб не замінаць пытаннямі, лепш узяць за ручку свайго малодшага браціка і пайсці пешака да бабулі, якая жыве крыху вышэй у гарах. А там усё яшчэ цікавей, чым дома! Дзіцячы домік, дзядзькі з тёткамі, утульны пакой пад дахам, дурнаватая суседка, бабуля, у якой ёсць сахар і грушкі...
Калі чытаў, я сапраўды як быццам пережываў і сваё дзяцінства. Як быццам чытаў пра сябе. Але і яшчэ пра тое, як жылі у гарах Швейцарыі напрыканцы 19-га стагоддзя. І чым больш чытаў, тым больш сціскалася маё сэрца, таму што я разумеў, чым усё скончыцца, таму што так проста не можа быць. І Франц Холер усё не прыдумаў, а гэта сапраўды там было, ён проста зрабіў з факта мастацкі прыгожы твор.
Прачытаў за пару дзён, таму што не мог супакоіцца, пакуль не дачытаю. І калі апошняя старонка была перагорнута, я проста сядзеў і хвілін 5 маўкліва глядзеў у вакно. Потым узяў тэлефон у рукі і напісаў сябру, што гэта напэўна лепшая кніга, якую я прачытаў у гэтым годзе.
Гэта сапраўды вельмі незвычайная, чуллівая, добрая, смешная і неверагодная гісторыя, якую я дакладна буду раіць усім сябрам. 10/10, выдатна!










Другие издания
