
Ваша оценкаЦитаты
Lux29 декабря 2022 г.Читать далееЛюдзі занадта лёгка забылі пра вайну. Яны лічаць, што гэта забаўкі. У многіх каціная памяць, ім абрыдлі напаміны аб ёй, яны не хочуць глядзець нават фільмаў аб тым, як людзі пакутавалі тады. «Вайна? Гэта прайшло».
А вайна не памерла. Не кажучы пра новую пагрозу, не памерла і старая. Яна толькі стаілася, яна гадамі падпільноўвала ахвяру. Будавалі дамы, пісалі кнігі, кахалі, а яна пільнавала… пільнавала… Яна не спяшалася. I вось дачакалася, калі прыйшло нясцерпнае шчасце,.. – кінулася і прыхлопнула цяжкай рукой.269
Lux29 декабря 2022 г.Гэтыя беларускія страстацерпцы такія: чым больш іх гісторыя б'е, тым яны дабрэюць. Гэтак ім і да юродзівых недалёка.
259
robot25 мая 2020 г.Таму, што лепей вісець на нажы,
Кахаць,
Праклінаць
За каханне багоў,
Чым век пражыць,
І дзяцей нажыць,
І не дажыць да кахання свайго.2411
petitechatte14 февраля 2011 г.Я ўсё даю табе, толькі не кліч смерць, бо мы жывём не для сябе, а для тых, каго любім, і таму не маем права пайсці ад іх, нават калі нясцерпна стае жыць.
2340
petitechatte5 июля 2010 г.Жанчына павінна радасць і запал даваць або боль такі, што, здаецца, лёг бы і памёр.
2969
Loreen23 ноября 2023 г.Паміраюць мала; тых, што выжылі, куды больш, але кідаюцца ў вочы чамусьці перш за ўсё тыя, што памерлі. Імёны. Даты. За кожнай жыццё, боль, надзеі.
137