
Ваша оценкаЦитаты
ekiva21 декабря 2018 г.Найбольш люблю час пасля дзевяці вечара. Усе пакормлены і спяць. Спіць каза Цёця Моця. Спяць каты і куры. Спяць мухі. Спяць багамол Вася і павук Валянцін. Спяць гармоны. Спіць унутраны нерэалізаваны касманаўт. Спіць усё, што днём спаць не дае.
Самае прыемнае пасля дзевяці вечара - ляжаць на канапе на верандзе-ганку і не спаць.2748
xbohx29 января 2017 г.Сёння трапіў у закрыты музей старажытнабеларускай культуры ў Акадэміі навук.
Па-сапраўднаму маё сэрца ёкнула ля інструментаў і прыладаў. Нацягі, зачэртач, скобля, шаршэрка, шпунтоўнік, струг... Як бы я хацеў пачуць гэтыя словы ў сапраўдным жыцці:
— Жонка, ты не бачыла маю шаршэрку? Яна ляжала ля шпунтоўніка, а цяпер тут нацягіч.
Як бы я хацеў, каб у музей трапілі зусім іншыя словы.2621
raman_k2 октября 2025 г.— Сынок, от што я табе скажу. Паслухай сюды старую цётку. Чуеш?
— Ну.
— Ніколі не хадзі ў талет з манетамі.
— А што такое?
— Не-не, нічога. І яшчэ дай што скажу.
— Ну.
— Калі сёння-заўтра будзеш штоліся купляць у краме, не бяры манеты.
— А што?
— А проста так.
— Ай, ну скажыце.
— Ай, не дуры галаву. Нічога я табе не казала.
— Казалі.
— То ты не дачуў, мабуць.
— Вы што, манеты ў гаўно ўпусцілі?
— Ат, абы-што! Ідзі адселя!118
raman_k2 октября 2025 г.Читать далееУчора ўпершыню ў жыцці даіў казу.
Рабіць гэта вельмі страшна. Цыцкі ў казы не такія мяккія, як у жанчыны, але цёпленькія. Хвілін дзесяць я мучыў Цёцю: і ціскаў, і дзёргаў — усё дарма. Лоб ужо пачаў макрэць. Пад ілбом пабеглі думкі: «Бляха! У краме ж малако каштуе дзесяць тысяч!». Як той кажа, не мела баба клопату, купіла парася.
Потым пабегла малако. Сапраўднае белае малако! Цёця адчула маю радасць і стала церціся галавою аб нагу.
Калі ў мяне быў кот Рома, сяброўка ў мінскім гастраноме сказала:
— Ты пахнеш Ромам.
— ?
— Не ромам, а Ромам.
Цяпер я пахну Цёцяй. Цёцяй Моцяй.
Купіць малако ў краме — гэта як секс з прастытуткай. Лёгка, якасна, за грошы. Так, не трэба баяцца наблізіцца да казы, не трэба выціраць з ілба пот. Але ніхто і не лашчыцца пысай, калі бярэш той пакет ці пластыкавую бутэльку з паліцы.
Нікому не скажаш:
— Цётачка, харошая ты мая. Дзякуй!120
raman_k2 октября 2025 г.Відаць, мяне ўкусіў нейкі шалёны беларус. От свята сёння, а я выю на столь, што няможна рабіць. Было б добра штосьці выкапаць ці закапаць, прыбіць, пакалоць, парэзаць. Каб не языком, а рукамі. Каб у руках не чарка-яйка, а сякера.
127
raman_k2 октября 2025 г.Читать далееМне прывезлі курэй, і я пачаў будаваць куратнік. Шэсць беленькіх дурніц з інкубатара, якія ніколі не бачылі волі. Мы з Лёшам, які дапамагаў мне, назіралі, як куры баяліся пераступіць цераз адну нешырокую дошку, прыбітую ўнізе дзвярнога праёма. За дошкай была яшчэ адна турма, але з сеткай замест сцен — там можна было дыхаць ветрам і глядзець у неба.
— Куры бы тыя беларусы, — сказаў Лёша. — Вунь воля — толькі ідзі. Але баяцца пераступіць цераз дошку.
Куры таўкуцца ля дошкі, глядзяць на тую лепшую турму са сваёй горшай і не ідуць.
От і мы тут — таксама дурныя куры. Нарабілі сабе загончыкаў і сядзім у іх. Мне не трэба ўвесь свет. Я пасадзіў восем ліп і хачу глядзець, як яны пацягнуцца ўгору. Сёння іх можна зламаць адной рукой, а праз шмат гадоў я на якуюсь галіну павешу арэлі для ўнукаў. Нідзе ва ўсім свеце няма болей маіх ліп.
Мне страшна думаць, што адбудзецца нешта, што змусіць мяне кінуць і курэй, і ліпы, і ўсе планы. Што мая зямля стане не маёй.
Сёння трыццаць гадоў, як Чарнобыль паставіў маіх землякоў перад страшным выбарам: рызыкнуць здароўем дзяцей ці з’ехаць.
Летась гарэў лес ля Чарнобыля, дым даходзіў і да майго Прудка. А разам з дымам — страх згубіць сваю зямлю. Даходзілі і водгукі гісторый пра згубленыя сямейныя гнёзды — разбітыя, раскрадзеныя радыяцыяй і чалавекам.
Баба Васіліна расказвае, як брат забраў яе ва Украіну. А яна пажыла там месяц ды вярнулася дадому.
— Лягу спаць, а мне сняцца лясныя сцежкі.
Дзед Сцяпан, ужо нябожчык, памятаю, нават тэорыю вывеў, што радыяцыя — гэта добра. Унь грыб пабольшаў — хіба то пагана? Так ён меркаваў. Ён бы вывеў трыста іншых тэорый, абы апраўдаць тое, што нікуды не з’ехаў пасля Чарнобыля. Што застаўся на сваёй зямлі.
Яшчэ ёсць версія, што нідзе ў свеце няма чыстага месца, усюды так. І хто яго ведае, ці будзе там лепей. Усе памруць. У кожнага свая доля.
Вы пачуеце тысячу прычын, чаму на забруджанай тэрыторыі можна жыць. А праўдзівая прычына толькі адна — от тыя ліпы і арэлі на іх галінах.
От з’еду я, і чужыя людзі будуць назіраць, як мае ліпы цягнуцца ўгору, павесяць на іх арэлі для сваіх унукаў. Унукі атрымаюць дыпломы і напішуць новыя кнігі. І ў гэтых кнігах не будзе маіх дзядоў.
Мо гэта і лёгка — пераступіць цераз дошку і з’ехаць туды, дзе няма радыяцыі. Дзе ёсць перспектывы, праца і відаць неба за алюмініевай сеткай. Але там няма маіх ліп, няма дзеда Ганушы з хітрай добрай усмешкай, няма магіл маіх дзядоў. Няма магілы майго бацькі.124
raman_k1 октября 2025 г.Нейкім ранкам я адчуў большую смеласць і паабяцаў сабе, што ўвесь дзень буду размаўляць толькі па-беларуску. Але схітрыў і абіраў словы, сугучныя з расійскімі.
— Адзін жэтон.
— Выходзіце?
Па гэтым прынцыпе купіў сіні «ўінстан» замест чырвонага. На чырвоны смеласці не хапіла.19
raman_k1 октября 2025 г.Два гады таму я прачнуўся з думкай, што пачну размаўляць па-беларуску. Пайшоў у кавярню «Ў». З не самым цвёрдым «ч» (каб па-беларуску, але не вельмі заўважна) вымаўляю:
— Мне чай чорны. А дзяўчына такая:
— З цукрам?
Я разгубіўся, пачаў мыкаць. Яна падумала, што я не разумею беларускую, і пераклала:
— С сахаром?
Мне з цукрам хацелася, але я піў з сахарам і вёў унутраны дыялог з рэфлексіямі. Рэфлексіі вынеслі вердыкт, што я гаўно, і я з імі пагадзіўся.110
arweenushka21 августа 2023 г.Маці просіць, каб я напісаў сачыненне майму пляменніку Арцёму.
- Напішы, бо я не дам рады. Я беларускую мову не ведаю.
- Ты сказала два сказы па-беларуску без памылак.
- Не дуры галаву.
- Ужо тры сказы.
- Адчапіся.
- Чатыры.
1138
